Вы тут

У выратавальнікаў — новы памочнік-робат


Тушыць пажары, апырскваць палеткі ядахімікатамі, даследаваць небяспечныя аб'екты зможа цяпер і трактар «Беларус-132». Прычым практычна без удзелу чалавека. Навукоўцы БДУІР пераўтварылі яго ў шматфункцыянальны мабільны робататэхнічны комплекс.

Знешне робат выглядае, як звычайны міні-трактар, але ўнутры прыстасавання ўсталявалі мехатронную прыладу, бартавы камп'ютар, відэакамеры і праграмнае забеспячэнне. У перспектыве плануецца перавесці робата на двухколавае шасі.

— Наш праект з'яўляецца, па сутнасці, піянерам. Ён падтрыманы інавацыйным фондам Мінгарвыканкама і ўключаны ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гады, — расказвае кіраўнік праекта Міхаіл Татур. — У Беларусі існуе толькі адзін робататэхнічны комплекс. Ён дарагі, маларухомы і дрэнна кіруецца. Мы ж вырашылі распрацаваць універсальнага памочніка, якога зможа дазволіць сабе, напрыклад, кожная станцыя МНС. Мабільны робат можа кіравацца аператарам дыстанцыйна, а таксама мае аўтаматычны і паўаўтаматычны рэжым. Галоўная вартасць распрацоўкі БДУІР — яе кошт (15 тысяч долараў). Замежныя аналагі даражэйшыя ў 8 разоў.

На працягу 2,5 года над распрацоўкай шчыравалі каля 20 чалавек. Праграмную частку цалкам рэалізоўвалі ў БДУІР. У стварэнні робата ўдзельнічала як старэйшае пакаленне спецыялістаў, так і маладыя вучоныя, нават магістранты БДУІР.

Цяпер робат праходзіць тэсціраванне на палігоне, а неўзабаве яго будуць выпрабоўваць у адным з падраздзяленняў МНС.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.