Вы тут

Самы цёплы год абяцаюць сёлета


Спецыялісты адзначаюць, што 2015-ы стане самым цёплым годам за ўсю гісторыю назіранняў за надвор'ем і кліматам, а перыяд 2011-2015 гадоў — самым цёплым пяцігадовым перыядам. Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыйным бюлетэні, апублікаваным у Жэневе Сусветнай метэаралагічнай арганізацыяй (СМА).

У сваім дакуменце навукоўцы паведамляюць, што, паводле прагнозаў, можа быць пераадолены важны сімвалічны парог «перавышэння аналагічнага значэння ў індустрыяльны перыяд на 1 градус». Эксперты СМА тлумачаць гэтую навіну спалучэннем моцнага прыроднага феномену Эль-Ніньё і глабальнага пацяплення, абумоўленага дзейнасцю чалавека. Яны нагадваюць, што перыяд 2011-2015 гадоў суправаджаўся шматлікімі «экстрэмальнымі прыроднымі з'явамі, асабліва хвалямі цяпла, пад уздзеяннем змены клімату».

Сяргей ПАЛІНІН

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.