Вы тут

Часовае выхаванне, або Як не выгадаваць з дзіцяці пасіўнага спажыўца


Сіс­тэ­ма ся­мей­на­га ўлад­ка­ван­ня дзя­цей-сі­рот і тых, што стра­ці­лі баць­коў­скую апе­ку, — адзін з на­прам­каў не толь­кі пра­фі­лак­ты­кі са­цы­яль­на­га сі­роц­тва, але і ахо­вы дзя­цін­ства ў Бе­ла­ру­сі ў цэ­лым. Пры гэ­тым са­мая ўраз­лі­вая ка­тэ­го­рыя ма­лых, якім па­трэб­на піль­ная ўва­га і тэр­мі­но­вая да­па­мо­га, — гэ­та не­маў­ля­ты ад на­ра­джэн­ня да трох га­доў. Ме­на­ві­та яны най­больш па­ку­ту­юць ад зна­хо­джан­ня ў да­мах дзі­ця­ці і ма­юць шан­цы по­тым вы­рас­ці ў «праб­лем­ных да­рос­лых».

Так лічыць Наталля ПАСПЕЛАВА, дырэктар Нацыянальнага цэнтра усынаўлення, якая расказала пра змену «вектара развіцця» сістэмы нацыянальнага сямейнага ўладкавання. Найбольшая ўвага пры гэтым будзе надавацца менавіта тым дзецям, якія могуць быць найбольш траўмаваны, калі трапяць у інтэрнатныя ўстановы. Гэта дзеці-інваліды, падлеткі, у якіх ужо замацаваліся пэўныя ўяўленні пра тое, як не павінна адбывацца ў сям'і, і малыя ад нараджэння да трох гадоў.

— Трэба даць падлетку магчымасць дарасці хаця б пару гадоў у нармальных умовах сямейнага дабрабыту і добразычлівасці, інакш мы рызыкуем у будучыні атрымаць асоб без пэўнага месца жыхарства, не прывязаных ні да прафесіі, ні да чалавечых кантактаў, — зазначыла яна. — Самыя маленькія, трапляючы ў дом дзіцяці, знаходзяцца ў стане стрэсу, бо не атрымліваюць персаніфікаванай увагі дарослага, у адказ на якую маглі б сфарміраваць давер да свету. Прыродай задумана, што вакол немаўляці павінны быць адзін або двое любячых дарослых, а не шэраг твараў, якія змяняюцца згодна з працоўным графікам. Нават нядоўгае знаходжанне ў інтэрнаце згубнае для дзіцяці. Ніхто не нараджаецца ў групе дзіцячага дома — гэта штучна створаныя ўмовы.

З гэтай прычыны існуе такая форма сямейнага ўтрымання, як часовае сямейнае выхаванне дзяцей да трох гадоў. Каб стымуляваць такія сем'і, прадугледжана некалькі момантаў. Рэсурсныя пакоі, дзе можна атрымаць часова неабходныя рэчы для догляду малога: каляску, хадункі, крэселка для кармлення, прыстасаванні для развіцця і карэкцыі. Такія пакоі ўжо працуюць на базах некаторых сацыяльна-педагагічных устаноў Гомельскай і Мінскай абласцей.

Кампетэнтнае суправаджэнне і якасная псіхалагічная падтрымка спецыялістамі сям'і, якая прыняла дзіця часова, адпавядае спецыяльным методыкам, якія забяспечваюць пераемнасць прывязанасцяў.

— Сям'я павінна быць гатова не толькі ўзяць дзіця, але і вярнуць яго, каб не ўзнікала пасля спрэчак, — патлумачыла Наталля Паспелава. — Да малога вельмі хутка прывязваешся і не хочаш з ім развітвацца. Аднак гэта тая сітуацыя, калі дзіця трэба, як каштоўны дар, перадаць з адных любячых рук у другія, не звяртаючы ўвагі на ўласныя пачуцці. Тады гэта будзе паказчыкам існавання сістэмы аднадумцаў, для якіх самае галоўнае — дапамагчы дзіцяці пайсці далей да лепшага жыцця. Гэтая сістэма дае вынікі — кожнае трэцяе дзіця, усыноўленае ў Беларусі, пэўны час жыло ў замяшчальнай сям'і.

Станоўчы вопыт такой працы мае ў нашай краіне інстытут прафесійнага замяшчальнага клопату, які сёння прадстаўлены дзвюма формамі выхавання дзяцей-сірот: гэта прыёмныя сем'і, дзе можна даглядаць да чатырох малых, і дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, дзе клопатам бацькоў-выхавальнікаў акружана ад пяці да дзесяці дзетак.

Такі інстытут ствараўся менавіта пад патрэбы дзяцей, а не пад жаданні дарослых. За 15 гадоў існавання праз яго прайшлі 10 000 малых, якія жылі ў атмасферы паспяховага асяроддзя і атрымалі станоўчы сямейны вопыт. Яго «выпускнікі» самі ствараюць сем'і і выхоўваюць дзяцей — у адрозненне ад выхадцаў з інтэрнатаў, у якіх зніжана здольнасць да адаптацыі і прывіты комплекс пасіўнага спажыўца сацыяльных паслуг.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.