Вы тут

Ці могуць людзі быць анёламі?


Вы скажаце — не... А я скажу, што так, бо да нас у «Зубраня» прыязджалі супрацоўнікі пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».

Заснаваў яго Сяргей Коўган 15 чэрвеня 2012 года, і займаецца атрад пошукам зніклых людзей.

Аляксандр Квяткоўскі — каардынатар гарадскога пошуку. Ён працуе з інфармацыяй, разам з камандай валанцёраў тэлефануе ў бальніцы і моргі, шукае сведак, апытвае сваякоў, размяшчае інфармацыю аб зніклых на сайце, у сацыяльных сетках, СМІ, расклейвае арыенціроўкі...

«Анёл» супрацоўнічае з «Tut.by», «Onlіner», «Зонай X». Толькі дзякуючы рэпостам у сацыяльных сетках за год знаходзяць больш за 200 чалавек.

Каб зрабіць пошук хутчэйшым, у больш чым 20 гарадах краіны працуюць прадстаўнікі «Анёла». Далучыцца да іх можа любы ахвотны. Адзіная ўмова — узрост: каб працаваць у лесе, трэба быць старэйшым за 18 гадоў.

Крысціна Басава — каардынатар менавіта лясных пошукаў. Яна сама ў чэрвені 2013 года шукала свайго сваяка. Знайшлі яго толькі ў кастрычніку і, на жаль, загінулым... Пасля гэтага дзяўчына стала валанцёрам. Ёй хочацца дапамагаць людзям і чуць ад іх слова «дзякуй». Дарэчы, Крысціна ў гэтым плане выключэнне: амаль усе, хто звяртаўся па дапамогу да «Анёла», больш не працавалі з ім. Магчыма, не хацелі ўспамінаць бяду, якую давялося перажыць...

А прычыны ў яе самыя розныя, і ў залежнасці ад іх ёсць некалькі метадаў пошуку людзей. Як расказала Крысціна, галоўны рэсурс «анёлаў» — час: вельмі важна, каб блізкія зніклых звярталіся па дапамогу адразу, а не праз 3 сутак... Знайсці чалавека па гарачых слядах лягчэй.

Бывае, што даводзіцца шукаць нежывых. Найчасцей гэта робяць вадалазы.

На пытанне, чаму ён выбраў такую складаную працу, Дзмітрый Асмалоўскі адказаў, што душой прыкіпеў да мора: нейкі час працаваў на Каспійскім і Чорным, потым стаў вадалазам у Беларусі...

У Сяргея Коўгана, Крысціны Басавай, Аляксандра Квяткоўскага, Дзмітрыя Асмалоўскага ды іншых — свае сем'і, свае клопаты. Аднак яны не перашкаджаюць «анёлам» знаходзіць час, каб дапамагаць іншым. Часам — рызыкуючы жыццём і нічога не чакаючы, не просячы ўзамен. Дык такія вось альтруісты хіба не анёлы?

Каб стаць адным з іх, як кажа Крысціна Басава, дастаткова жадання.

Паліна Забела

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.