Вы тут

«Віктор Гюго» для тых, хто стварае беларускую культуру


Тамара Ніжнікава, Генадзь Аўсяннікаў, Расціслаў Янкоўскі — імёны, якія ведаюць аматары тэатра, кіно і музыкі Беларусі. Іх праца была ўвесь час навідавоку, увесь час адзначалася. Але ўпершыню дзеячы беларускай культуры, трое нашых любімых, сапраўды народных артыстаў адзначаны медалямі ЮНЕСКА «Віктор Гюго» (уручаецца з 1985 года). Таксама кожнаму з іх быў уручаны дыплом Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Ірыны Бокавай.

Яны вельмі шчырыя людзі. Напрыклад, оперная «зорка» Тамара Ніжнікава, атрымліваючы ўзнагароду, дзякавала беларускай публіцы, якая яе любіла і слухала. Пры гэтым Тамара Мікалаеўна ўмудрылася актыўную працу на сцэне сумяшчаць з мацярынскімі клопатамі. Яна вырасціла траіх дзяцей і пры гэтым гатовая была ў любы момант, калі трэба, выйсці на сцэну і спяваць.

Генадзь Аўсяннікаў быў вельмі расчулены тым, што прымаў ўзнагароду на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы, у якім служыць усё жыццё: «Я на гэтую сцэну прыйшоў, калі ў росквіце былі заснавальнікі гэтага тэатра. І цяпер удзячны ўсім, хто працуе ў трупе». На пастаноўкі з удзелам Расціслава Янкоўскага публіка ходзіць у Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага. Адзін з цікавых вобразаў прадстаўніка беларускай шляхты ён стварыў у спектаклі «Пане Каханку».

— Прынятае ЮНЕСКА рашэнне аб узнагароджанні траіх грамадзян Беларусі гэтай высокай адзнакай сведчыць аб прызнанні іх значнай ролі ў захаванні і развіцці нашай нацыянальнай культуры. Гэта таксама з'яўляецца высокай ацэнкай месца беларускай культуры ў супольнасці сусветных культур, — адзначыў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч.

А Павел Латушка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА, падкрэсліў:

— Беларусь — краіна багатай гісторыі, багатай культуры. Як у кожнай краіне, гісторыя складваецца з фактаў і падзей. А гэтыя факты і падзеі робяць канкрэтныя людзі — выключныя, таленавітыя, крэатыўныя, надзвычайныя і незвычайныя. Для мяне сёння як для грамадзяніна сваёй краіны і як прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА вялікі гонар вітаць такіх выключных людзей. Гэтыя людзі — сапраўдныя зоркі беларускай культуры.

Ларыса ЦІМОШЫК

tsimoshyk@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.