Вы тут

Сэлфі з птушынага ракурсу


У гамяльчан з'явілася свая вежа для агляду наваколля. Трэба толькі заплаціць Br15 тысяч, пераадолець 204 прыступкі — і ты на самай вяршыні: 40 метраў над зямлёй і мора прыгажосці.

2-35

Калісьці, у 1840-х, гэтае збудаванне было комінам цукровага завода, які належаў князям Паскевічам. Гавораць, даволі хутка вытворчасць перамясцілі ў Добруш, а пабудовы былі прыстасаваны пад аб'екты паркавага прызначэння. Так, ужо пасля рэканструкцыі ў канцы ХІХ стагоддзя комін стаў выкарыстоўвацца як вежа для агляду.

З таго часу яна шмат чаго перажыла. У гады Вялікай Айчыннай вежа пацярпела пры абстрэлах горада над Сожам. На сцяне з боку ракі дагэтуль засталіся сляды ад асколкаў снарадаў і куль, у цэгле затрымаўся метал. Невыпадкова і сёлетняе адкрыццё адбылося менавіта ў пахмурны лістападаўскі дзень — 72 гады таму савецкія войскі ўвайшлі ў толькі што пакінуты немцамі правабярэжны Гомель. Кажуць, былі прапановы замазаць адтуліны, каб усё было як новае. Але ж гісторыя ажывае ў гэтых цаглінах, якія памятаюць жудасныя часіны ваенных выпрабаванняў.

Пасля вайны будынак выкарыстоўваўся па сваім прызначэнні. У савецкі час за 3 капейкі на вежу можна было забрацца па неасветленай лесвіцы. У пачатку нашага стагоддзя цікавы для турыстаў аб'ект прызналі аварыйным і закрылі на рэстаўрацыю.

2-36

Амаль дзесяцігоддзе мы не бачылі Гомель з вышыні птушынага палёту, і вось зноў у гамяльчан з'явілася такая магчымасць. Большасць з маладых людзей у першы працоўны дзень вежы прыйшлі ўзброеныя фотаапаратамі і палкамі для сэлфі. Каб любавацца даляглядамі і рабіць здымкі на вышыні было бяспечна, на верхняй пляцоўцы зроблена спецыяльная агароджа. Сучаснае асвятленне ўнутры вежы, новая вітая цалкам металічная лесвіца, зручныя парэнчы — усё, каб госці горада адчувалі сябе ўтульна.

З вежы ўвесь Гомель сапраўды як на далоні, відаць нават прыгарадныя вёскі. Між тым кіраўніцтва гомельскага палацава-паркавага ансабля абяцае, што налета пачнуцца рэстаўрацыйныя работы і ў былым наземным вытворчым корпусе цукровага завода Паскевічаў, дзе цяпер размешчана аранжарэя з экзатычнымі раслінамі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ, фота аўтара

іоst@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.