Вы тут

Знак на мяжы


На стыку Беларусі, Польшчы, Украіны, каля вёскі Тамашоўка Брэсцкага раёна, устаноўлены знак «Буг» і памежныя слупы сучаснага ўзору. 2-37 Работы па дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы з Украінай вядуцца поўным ходам. У гэтым пераканаліся ўдзельнікі мерапрыемства, якое прайшло на ўчастку мяжы ў Брэсцкім раёне. Як вядома, 30 ліпеня 2014 года было падпісана пагадненне паміж урадамі Беларусі і Украіны, якое зацвердзіла палажэнне аб дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы паміж краінамі. Восенню мінулага года пачаліся работы. Згодна з планам, на увесь комплекс мерапрыемстваў спатрэбіцца 7-8 гадоў і 160-170 мільярдаў рублёў. Зараз дэмаркацыя праводзіцца ў чатырох раёнах Брэсцкай вобласці — Брэсцкім, Маларыцкім, Іванаўскім і Кобрынскім. І да канца гэтага года беларускім бокам будуць завершаны будаўніча-мантажныя работы па абазначэнні дзяржаўнай мяжы на ўчастку працягласцю каля 112,6 кіламетра, дзе плануецца ўстанавіць больш за 400 памежных знакаў. З ходам работ азнаёмілася дэлегацыя беларуска-ўкраінскай Сумеснай дэмаркацыйнай камісіі на чале з начальнікам упраўлення дэлімітацыі і дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандрам АРХІПАВЫМ. Удзельнікі сустрэчы прысутнічалі пры ўстаноўцы памежнага слупа Рэспублікі Беларусь на сотым па ліку памежным знаку. А вось дэмаркацыю пункта стыку трох дзяржаў абмяркоўвалі ў свой час у трохбаковым парадку. Адпаведны дакумент быў падпісаны 14 сакавіка 2013 года кіраўнікамі памежных ведамстваў Беларусі, Польшчы, Украіны ў Луцку. На мяжы неўзабаве з'явіцца ўнікальны аб'ект, які можна лічыць славутасцю. Ён складаецца з трох ідэнтычных элементаў. Беларусь устанавіла свой знак першай. Слуп з чырвонага граніту вышынёй у два з паловай метры на адным са сваіх бакоў мае адлюстраванне герба Рэспублікі Беларусь і надпіс «БУГ». Гэтая рака аб'ядноўвае тры дзяржавы. І зусім хутка паблізу з'явяцца знакі з украінскім і польскім гербамі. Святлана ЯСКЕВІЧ Фота Валерыя КАРАЛЯ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.