Вы тут

Галіна Канстанцінаўна Маглюй, жыхарка Віцебска:«30 гадоў выпісваю. І на іншую газету не прамяняю»


— Я больш за 40 гадоў адпрацавала ў школе настаўніцай біялогіі і хіміі. А «Звязду» пачала выпісваць у 1985 годзе. Тады абвясцілі неабходнасць праводзіць палітінфармацыі ў школе на беларускай мове, трэба было недзе шукаць неабходную інфармацыю. І беларускамоўная «Звязда» для гэтага падыходзіла ідэальна... Раней я жыла ў Навагрудку. У Віцебску — з 2007 года. І газеце любімай не здрадзіла. А каб ведаць, што адбываецца ў Віцебску, выпісала яшчэ і гарадскую газету. Але ж «Звязда» ўсё роўна самая любімая. Сачу за публікацыямі Алены Ляўковіч, а таксама журналіста, які асвятляе падзеі Віцебскай вобласці. Люблю фотаздымкі Анатоля Клешчука — яны ўпрыгожваюць нумары. Увогуле, газету робяць прафесіяналы з вялікай літары. Чытаць яе цікава, шмат тут карысных парад... Я ніколі «Звязду» на іншую газету не прамяняю!

2-38

Нагодай для нашага знаёмства стала прыемная для чытачкі падзея. Яна выйграла прас ад «Звязды»! Прызналася, што і не разлічвала на выйгрыш, бо газету выпісваюць шмат людзей. І вось пашанцавала ўпершыню. Падкрэсліла, што і без выйгрышу ўсё роўна выпісвала б «Звязду». І шчыра раіць рабіць гэта іншым.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.