Вы тут

Міфы аб зімовым укрыванні раслін


Міф 4: найлепшыя матэрыялы для ўкрывання — лапкі і апалае лісце

Яловыя і сасновыя лапкі заслужана лічацца адным з найлепшых матэрыялаў для ўкрыцця раслін на зіму. Прычым абараняюць яны не толькі ад моцных маразоў, але і ад усюдыісных грызуноў.

І ўсё ж... Калі вы жывяце далёка ад лесу, назапасіць лапкі будзе дастаткова праблематычна. Разам з прынесенымі з лесу лапкамі вы можаце занесці на свой дачны ўчастак розных шкоднікаў і нават інфекцыю. Нарыхтоўваць лапкі можна толькі з тых хвойных, якія здаровыя, а яшчэ лепш — растуць на вашым участку.

Апалае лісце надзейна абараняе глебу ад першых халадоў і служыць выдатнай ежай дажджавым чарвякам, якія, у сваю чаргу, павышаюць урадлівасць гэтай самай глебы. Але ці ўсю лістоту можна выкарыстоўваць для зімовага ўкрыцця раслін? Лісце большасці садовых дрэў хутка гніе. Менавіта ў лістоце вельмі любяць уладкоўвацца мышы. За зіму не паспявае згніць толькі дубовае лісце — менавіта яго лепш выкарыстоўваць у якасці ўкрыўнога матэрыялу. Як альтэрнатыву можна ўжываць лісце бярозы, клёна і каштана. Нельга ўкрываць расліны мокрай лістотай, да выкарыстання яна павінна захоўвацца ў сухім памяшканні. Каб лісце на працягу ўсяго зімовага перыяду заставалася сухім і не прэла, над ім неабходна зрабіць дадатковае ўкрыццё.

Міф 5: нятканыя матэрыялы — ідэальны спосаб укрыцця

Безумоўна, нятканыя матэрыялы істотна аблегчылі нашу працу. З іх дапамогай стала лягчэй вырошчваць некаторыя культуры, і яны сапраўды служаць выдатным сродкам для зімовай абароны раслін, але толькі ў тым выпадку, калі вы выкарыстоўваеце іх правільна.

Калі вы хочаце выкарыстоўваць нятканы ўкрыўны матэрыял для зімовай абароны руж, павойніку і іншых раслін, выкарыстоўвайце, але зноў жа, камбінуючы яго з іншымі спосабамі аховы: тым жа лісцем або лапкамі. Толькі так вы здолееце стварыць ідэальнае зімовае ўкрыццё для раслін.

Яшчэ ў якасці зімовага ўкрыцця можна выкарыстоўваць:

* снег — выдатны матэрыял. Менавіта ён дапаможа абараніць расліны ад моцных маразоў, але, зноў жа, не выкарыстоўвайце толькі снег. Пакрыйце ім расліны, ужо накрытыя лістотай і нятканым матэрыялам, — гэта істотна павысіць эфектыўнасць абароны. Падыходзьце да пытання комплексна;

* керамзіт, які служыць не толькі выдатным укрыўным матэрыялам, але і цудоўнай мульчай, добрым дрэнажом і цеплаізалятарам. Прычым перавага керамзіту яшчэ і ў тым, што ён абараняе расліны як зімой, так і летам, выдатна засцерагаючы ад загнівання каранёвай сістэмы. Каб падрыхтаваць расліны да зімы, керамзіт трэба падсыпаць адразу пасля іх абразання восенню: няма сэнсу чакаць больш халоднага надвор'я, а гэта вельмі зручна;

* торф, якім ужо традыцыйна ўцяпляюць зямлю вакол розных кустоў і дрэў. Але і з торфам будзьце асцярожныя — ён вельмі закісляе глебу, і калі для некаторых раслін гэта толькі на карысць, то, напрыклад, для бэзу — на шкоду.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.