Вы тут

Вырашыць праблему па тэлефоне


У краіне працягваюцца «прамыя лініі».

Такі від сувязі ўлады з жыхарамі розных рэгіёнаў працуе ўжо каля года. Штотыднёвае правядзенне аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам прамых тэлефонных ліній наладжана ў мэтах павышэння эфектыўнасці работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, выкаранення фактаў бюракратызму і цяганіны, а таксама для аператыўнага вырашэння праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у людзей.

У гэтую суботу, 5 снежня, на прамыя тэлефонныя лініі з 9.00 да 12.00 выйдуць:

Брэсцкі аблвыканкам

намеснік старшыні Клец Андрэй Анатольевіч (80162213121),

Віцебскі аблвыканкам

намеснік старшыні Дзям'янаў Эдуард Міхайлавіч (80212204260),

Гомельскі аблвыканкам

старшыня абласнога Савета дэпутатаў Барысенка Алег Леанідавіч (80232751237),

Гродзенскі аблвыканкам

кіраўнік справамі Папоў Ігар Андрэевіч (80152735644),

Мінскі аблвыканкам

старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ліпніцкі Іван Эдуардавіч (80175004160),

Магілёўскі аблвыканкам

намеснік старшыні Харытончык Дзмітрый Іванавіч (80222501869),

Мінскі гарвыканкам

намеснік старшыні Дамарацкі Андрэй Уладзіміравіч (80172224444).

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.