Вы тут

Чым зацікавіць інвестараў?


Дваццаць беларускіх праектаў будуць прадстаўлены на пітч-сесіі фонду «Сколкава» падчас першага Еўразійскага форуму маладых навукоўцаў, які праходзіць гэтымі днямі ў беларускай сталіцы.

— Усе яны на конкурснай аснове прэтэндуюць на атрыманне фінансавання, — патлумачыў старшыня Савета маладых навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук Андрэй ІВАНЕЦ. — Прадстаўнікі «Сколкава» будуць праводзіць конкурсны адбор, а таксама дадуць рэкамендацыі, каб максімальная колькасць праектаў атрымала падтрымку.

«У нас вельмі дынамічна развіваецца супрацоўніцтва з інавацыйным цэнтрам «Сколкава», мы пастаянна ўдзельнічаем у іх мерапрыемствах», — канстатаваў Андрэй Іванец.

Першы Еўразійскі форум маладых навукоўцаў быў ініцыяваны Саветам маладых навукоўцаў НАН Беларусі і падтрыманы ўсёй вучонай моладдзю краін ЕАЭС. Форум будзе праходзіць раз у два гады і мяняць сваю «дыслакацыю». Удзел у ім бяруць каля 500 чалавек, у тым ліку з Расіі, Казахстана, Арменіі, Турцыі, Германіі і іншых краін. Падчас форуму будуць прадстаўлены дасягненні ў розных галінах — ад аховы навакольнага асяроддзя да медыцыны.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.