Вы тут

Школа лідарства і дружбы


Студатрадаўскі рух — добрая школа дружбы і лідарства. Такое меркаванне выказала намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, якая прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі закрыцця трэцяга працоўнага семестра 2015 года.


«На мой погляд, работа студэнцкіх атрадаў — гэта добрая школа дружбы, зносін. Байцы, якія бяруць удзел у студатрадаўскім руху, — гэта сапраўды лідары, якія не проста глядзяць з боку на развіццё сваёй краіны, а бяруць актыўны ўдзел у гэтым», — сказала Наталля Качанава. Па словах віцэ-прэм'ера, многія кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый у свой час таксама былі байцамі студатрадаў.

Наталля Качанава станоўча ацаніла той факт, што сёння хлопцы і дзяўчаты могуць працаваць у студэнцкіх атрадах не толькі летам, але і на працягу года ў вольны ад вучобы час. Гаворачы аб укладзе, які ўнесла моладзь у развіццё краіны, віцэ-прэм'ер адзначыла многія знакавыя аб'екты, пабудаваныя рукамі маладых людзей. Да прыкладу, у гэтым годзе больш за 500 байцоў студэнцкіх атрадаў прымалі актыўны ўдзел у будаўніцтве беларускай атамнай станцыі. Паводле яе слоў, гэта дарагога варта, таму што часцінка іх працы навекі застанецца ў гэтай важнай справе.

«Беларусь стала першай краінай, якая падтрымала студэнцкія атрады заканадаўча. Гэта вельмі важна», — звярнула ўвагу намеснік прэм'ер-міністра. Яна таксама адзначыла, што ў беларускага студатрадаўскага руху — цудоўныя традыцыі, якія былі закладзены старэйшымі пакаленнямі. «Сёння тое, што працягвае наша моладзь пры падтрымцы дзяржавы, вядома, гэта выдатна», — сказала яна.

Яраслаў Лыскавец

lyskavets@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.