Вы тут

Міжнародны турнір па баскетболе стартуе сёння ў Мінску


Штогадовыя спаборніцтвы памяці першага міністра спорту і турызму і кіраўніка Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рыжанкова будуць працягвацца тры дні. Сёлетні турнір стане ўжо дзевятнаццатым па ліку і збярэ гасцей з пяці краін.

4-32

Жаночая кадэцкая зборная Беларусі сустрэнецца з прадстаўніцамі Літвы, Расіі і Украіны. Сапернікамі мужчынскай кадэцкай каманды Беларусі стануць хлопцы з Малдовы, Украіны і Літвы.

Найлепшыя гульцы турніру атрымаюць прызы ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Усе матчы пройдуць у спарткомплексе баскетбольнага клуба «Мінск-2006». У цырымоніі адкрыцця і закрыцця спаборніцтваў прыме ўдзел сын Уладзіміра Мікалаевіча Максім Рыжанкоў — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму, першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі і старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола.

Нагадаем, што дадзены турнір быў заснаваны ў 1996 годзе рашэннем урада Беларусі, каб увекавечыць памяць пра Уладзіміра Мікалаевіча Рыжанкова, які за сваё кароткае, але насычанае жыццё прыклаў шмат намаганняў для развіцця фізічнай культуры, спорту і алімпійскага руху ў краіне.

За заслугі перад Айчынай Уладзімір Мікалаевіч быў удастоены званняў «Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту», «Заслужаны трэнер БССР», узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР, прызам і памятным медалём Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Расклад гульняў

4 снежня (пятніца):

11.00 Украіна — Літва (дзяўчаты)

13.00 Украіна — Літва (юнакі)

15.00 Беларусь — Расія (дзяўчаты)

16.45 Урачыстае адкрыццё турніру

17.30 Беларусь — Малдова (юнакі)

5 снежня (субота):

11.00. Расія — Украіна (дзяўчаты)

13.00 Малдова — Украіна (юнакі)

15.00 Літва — Беларусь (дзяўчаты)

17.00 Літва — Беларусь (юнакі)

6 снежаня (нядзеля):

10.00 Расія — Літва (дзяўчаты).

11.00 Малдова — Літва (юнакі)

13.00 Беларусь — Украіна (дзяўчаты)

15.00 Беларусь — Украіна (юнакі)

16.45 Узнагароджанне. Закрыццё турніру.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.