Вы тут

Так важна верыць у цуды


10 снежня ў пракаце з'явіцца сямейная камедыя «SОS Дзед Мароз, ці Усё здзейсніцца!», аўтарам сцэнарыя якой выступіў беларускі драматург Андрэй Курэйчык.

Гісторыя простая: ёсць дзяўчынка Святлана, якая вельмі хоча, каб яе маці і бацька памірыліся. І каго ж, як не Дзеда Мароза, прасіць аб здзяйсненні такіх жаданняў! Аднак напярэдадні Каляд яна сустракае не самога чараўніка, а пераапранутага абаяльнага махляра Мышкіна. І парачка пачынае рабіць усё магчымае, каб здзейсніць свае жаданні. Яны нават не падазраюць, што ў гэтую ноч раздзеляць сваю гісторыю з многімі іншымі людзьмі. І гэтым падораць незнаёмцам надзею сустрэць навагоднюю ноч шчаслівымі.

— Ідэю гэтага фільма мне прапанаваў сцэнарыст Андрэй Курэйчык, — распавядае прадзюсар Сяргей Тарчылін. — Сталі працаваць над сцэнарыем і, дасягнуўшы выніку, які нас задаволіў, вырашылі — карціне быць!

Навагоднюю гісторыю раскажа група вядомых акцёраў, сярод якіх Аксана Акіньшына, Алена Бабенка, Анатоль Белы і многія іншыя. Усе падзеі разгортваюцца на вуліцах старога цэнтра Масквы, на Краснай плошчы, у знакавым месцы не толькі для жыхароў расійскай сталіцы, але і для турыстаў з усяго свету — ГУМе. Вір падзей, жарты, нечаканыя павароты парадуюць вас напярэдадні навагодніх свят.

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.