Вы тут

Чыя песня прагучыць на «Еўрабачанні-2016»?


У першы дзень зімы Беларусь даведалася імёны 10 фіналістаў, якія будуць працягваць змагацца за права прадстаўляць нашу краіну на міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2016» у Стакгольме.

[caption id="attachment_113049" align="alignnone" width="600"]4-17 «Зомбі» зноў у фінал не трапілі.[/caption]

У ліку найлепшых, па меркаваннях журы, аказаліся наступныя артысты: Аляксандр Іваноў з кампазіцыяй «How to fly»; Валерыя Садоўская і яе песня «Not alone»; Анастасія Малашкевіч — «Pray for love»; гурт NAVІ з беларускамоўнай песняй «Гэта зямля»; Аляксей Грос — «Flame»; Кірыл Ермакоў з дынамічным трэкам «Runnіng to the sun»; гурт «Радыёхваля» «Не страчвай розуму»; Аляксандра Захарык «Glory nіght»; NAPOLІ — «My Unіverse»; гурт THE EM — «TURN AROUND».

Увогуле, праслухоўванне доўжылася два дні. Прафесійнае журы выбірала дзясятку фіналістаў з 91 прэтэндэнта. У першы дзень свае нумары дэманстравалі 60 удзельнікаў, а потым яшчэ 31. Першы і другі этапы праслухоўвання праходзілі ў адкрытым фармаце. На сайце Белтэлерадыёкампаніі вялася анлайн-трансляцыя выступленняў.

У склад судзейскай калегіі нацыянальнага адбору сёлета ўвайшлі народныя артысты Аляксандр Ціхановіч (старшыня журы) і Васіль Раінчык, намеснік галоўнага дырэктара тэлеканала «Беларусь 24» Вольга Саламаха, старшыня ўпраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Марыяна Нікалаева, дырэктар радыёстанцыі «Радыус-FM» Алена Трашчынская, вядучыя тэлеканала «Беларусь 1» Вольга Рыжыкава і Яўген Перлін, спявачкі Гюнеш і Іскуі Абалян, таксама прадстаўнікі нашай краіны на конкурсе «Еўрабачанне» мінулых гадоў Дзмітрый Калдун, Тэа, Алена Ланская, PR-менеджар, журналіст Сяргей Андрыянаў, прадзюсар, педагог па вакале Вольга Драздова, спявак Саша Нэма, радыёвядучыя Кацярына Самсонава і Дзмітрый Санковіч, спявак, кампазітар, аранжыроўшчык Аляксандр Яфімік, харэограф-пастаноўшчык Аляксандр Мяжэнны.

На сцэне студыі выступілі ансамбль «Песняры», Аляксандр Іваноў, Аляксей Грос, зомбі-бэнд «Sweet Braіns», гурты «Napolі», «AURA», «Правакацыя», «Чысты голас», «Navі» і многія іншыя. Пачуць і ўбачыць можна было як навічкоў, так і «старажылаў», якія не першы год «штурмуюць» конкурс «Еўрабачанне» — Жанет, Ян Маерс, Аляксандра Салавейчык, Кірыл Ермакоў, гурт «Дразды» і іншыя.

Вечарам 1 снежня сталі вядомы імёны тых, хто змог пераканаць прафесійнае журы, што менавіта ён варты прайсці далей. Хто з сёлетніх выбранцаў фартуны здабудзе права прадстаўляць Беларусь на міжнародным песенным форуме, даведаемся пасля фінальнага шоу. З прапанаваных кандыдатур пераможцу будуць абіраць тэлегледачы.

Нагадаем, што арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2016» здзяйсняе Белтэлерадыёкампанія.

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.