Вы тут

Бульба з кменам і тварожным соусам


5-12

Спатрэбіцца: бульба — 5-6 шт., алей — 2 ст. л., кмен — 3 ст. л., тварог — 300 г, вяршкі — 150—200 мл, часнок (або зялёная цыбуля), пятрушка — некалькі галінак, соль, перац чорны.

Бульбу старанна вымыць і разрэзаць уздоўж напалам. Змазаць форму для запякання алеем. Апырскаць бульбіны алеем зверху і пакласці лупінай на дно формы. Пасыпаць соллю і кменам. Запякаць у разагрэтай да 175 градусаў духоўцы 35-40 хвілін. Праверыць гатоўнасць вострым нажом.

Падаваць з тварожным соусам. Для яго прыгатавання трэба ў тварог паступова падліваць вяршкі, змяшаць да крэмавага стану. Калі маса густая — дабавіць яшчэ вяршкоў. Дадаць здробнены часнок, зяленіва пятрушкі, пасаліць і паперчыць на смак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».