Вы тут

Селядзец па-галандску


5-11

Спатрэбіцца: селядзец свежамарожаны — 2 шт., цыбуля рэпчатая — 2 шт., лімон — 0,5 шт., цукар — 6 ч. л., соль — 6 ч. л., морква — 1 шт., лаўровы ліст — 5 шт., чорны перац — 10 гарошын (памалоць буйна).

Лімон наразаем тонкімі скрылікамі. Моркву надзіраем на буйной тарцы. Цыбулю наразаем кольцамі. Выкладваем слаямі ў слоік: на дно — некалькі кольцаў цыбулі, лаўровы ліст, жменьку морквы, кавалачак лімона, па 0,5 ч. л. цукру і солі, у тры пальцы перцу. Зверху — слой селядца. Затым зноў гародніна і спецыі. І так чаргуем слаямі, перыядычна прыціскаючы, пакуль не дабяромся да самага верху слоіка. Цяпер накрываем шчыльнай накрыўкай і адпраўляем у халадзільнік. На другі-трэці дзень селядзец гатовы. Пры падачы можна паліць алеем.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».