Вы тут

У плэй-оф —з першага месца


Пра вынікі стартавага этапу біятлоннага Кубка свету, выхад брэсцкіх гандбалістаў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў і перамогу мінскіх «Цмокаў» над тбіліскім клубам — расказваем
у штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды».

1. Баскетбалісты «Цмокі-Мінск» абыгралі тбіліскую «Віту» ў хатнім матчы Адзінай лігі ВТБ. Для мінчан гэта пятая перамога ў дзевяці матчах турніру. Цяпер «драконы» займаюць 7-е месца ў табліцы, якую ўзначальвае дзеючы пераможца — маскоўскі ЦСКА.

Наступны матч Адзінай лігі ВТБ мінскія «Цмокі» правядуць 10 снежня на пляцоўцы «Мінск-Арэны» супраць краснаярскага «Енісея», а потым падапечныя Ігара Грышчука адправяцца ў Маскву, дзе 13 снежня сустрэнуцца з ЦСКА.

2. Гонкамі праследавання завяршыўся першы этап Кубка свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе. Найлепшай з беларусак стала Надзея Скардзіна, якая па выніках спрынту стартавала ў гонцы праследавання пад 56-м нумарам, але дзякуючы бездакорнай стральбе на ўсіх чатырох рубяжах змагла палепшыць выніковую пазіцыю — 26-е месца.

У мужчынскай гонцы выступіў толькі адзін прадстаўнік Беларусі — Раман Ялетнаў. Біятланіст вельмі няўдала правёў стральбу, дапусціўшы 7 промахаў, і ў выніку заняў 52-е месца сярод 60 удзельнікаў.

Другі этап Кубка свету па біятлоне адбудзецца ў аўстрыйскім Хохфільцэне з 11 па 13 снежня.

3. У заключным матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў БГК імя Мяшкова абыграў «Чэхаўскіх Мядзведзяў» — 32:26. Беларускі клуб з першага месца выйшаў у плэй-оф. За выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў брастаўчане будуць змагацца з дацкім «Ск'ернам»

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.