Вы тут

«У нас была надзея...»


БАТЭ завяршыў выступленне ў еўракубках.

Для таго, каб забяспечыць далейшы ўдзел у Лізе чэмпіёнаў ці ў Лізе Еўропы, нашай камандзе абавязкова трэба было ў апошнім туры групавой стадыі ў гасцях перамагаць «Рому».

Задача, безумоўна, складаная, але далёка не невырашальная.

І матч атрымаўся звышнапружаным. Беларусы дзейнічалі сапраўды добра. Выдатна згуляў Сяргей Чэрнік, варатар БАТЭ, востра ў атацы глядзеўся Ігар Стасевіч. Быў у беларусаў стапрацэнтны момант, і калі б Міхаіл Гардзяйчук яго рэалізаваў, быць бы ў Барысаве еўракубкавай вясне. Матч у Рыме завяршыўся нічыйным лікам — 0:0. Разам з «Барселонай» яна працягне барацьбу за лігачэмпіёнскі кубак. Беларускі клуб з 5-баламі заняў чацвёрты радок у квартэце «Е».

— Гэты момант (удар Гардзейчука. — Аўт.) нам будзе доўга сніцца, — кажа Аляксандар Ермаковіч, галоўны трэнер БАТЭ. — У нас была надзея, але яна памерла. Аднак пры гэтым хачу сказаць, каманда дзейнічала выдатна. Хлопцы малайцы.

Тарас ШЧЫРЫ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».