Вы тут

Падмурак сучаснай інтэграцыі


У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» пачалося будаўніцтва самага буйнога аб'екта — гандлёва-лагістычнага субпарка.

А рэальна дзейнічаць гэты парк пачне ўжо менш чым праз год, паведаміў учора на цырымоніі закладкі аб'екта дырэктар «Чайна Мерчантс Груп», генеральны прадстаўнік прадстаўніцтва «Чайна Мерчантс Груп» у Цэнтральнай Азіі і Балтыі Ху Чжэн. З беларускага боку на гэтым знакавым мерапрыемстве прысутнічаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў. На­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі  Мі­ка­лай Снап­коў і ды­рэк­тар «Чай­на Мер­чантс Груп» Ху Чжэн.

На­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Мі­ка­лай Снап­коў і ды­рэк­тар «Чай­на Мер­чантс Груп» Ху Чжэн.

 На­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі
Мі­ка­лай Снап­коў і ды­рэк­тар «Чай­на Мер­чантс Груп» Ху Чжэн.[/caption]Квадратны кіламетр суцэльнай інфраструктуры Паводле слоў кіраўніка кітайскай кампаніі, праект лагістычнага цэнтра з'яўляецца самым першым, які пачынае будавацца на тэрыторыі парка «Вялікі камень», і самым буйным сярод усіх рэзідэнтаў. Зразумела, што яго будаўніцтва завершыцца раней за ўсіх. Ху Чжэн адзначыў, што ў цэлым інвестыцыі ў праект складуць 500 млн долараў, а агульная плошча субпарка дасягне 1 квадратнага кіламетра. Па першай чарзе гэтага будаўніцтва на ўзвядзенне найбуйнейшага складскога памяшкання і выставачнага цэнтра будзе ўкладзена 150 млн долараў. На думку дырэктара «Чайна Мерчантс Груп», гэты праект злучае два інтэграцыйныя аб'яднанні — Еўразійскі эканамічны саюз і Еўрапейскі саюз. Таксама ён будзе мостам паміж Кітайска-беларускім індустрыяльным паркам «Вялікі камень», свабоднай эканамічнай зонай «Каўнас» і портам Клайпеды. Ху Чжэн паведаміў, што гандлёва-лагістычны цэнтр у парку «Вялікі камень» з'яўляецца самым вялікім інвестыцыйным праектам «Чайна Мерчантс Груп» за мяжой. «Менавіта ён закліканы адыгрываць значную ролю на ўсім эканамічным поясе Шаўковага шляху, бо ён адкрывае вароты для краін Цэнтральнай Азіі ў Еўропу», — падкрэсліў Ху Чжэн.«Якар» для будучых кампаній Як адзначыў Мікалай Снапкоў, будаўніцтва гандлёва-лагістычнага субпарка ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» стане дадатковым стымулам для інвестараў. На яго погляд, гэты лагістычны цэнтр стане своеасаблівым «якарам» для іншых кампаній і вытворчасцяў, якім будзе цікава ажыццяўляць рух тавараў з усходу на захад і з захаду на ўсход. Першыя дзевяць існуючых рэзыдэнтаў індустрыяльнага парка будуць фарміраваць сваю бізнес-мадэль і вытворчасць па розных кірунках. Нехта з іх будзе арыентавацца на рынак Расіі, іншыя будуць больш звяртаць увагі на супрацоўніцтва з заходнімі краінамі. Беларусі на тэрыторыі парка выгадна развіццё ўсіх магчымых напрамкаў супрацоўніцтва. «Кампанія «Чайна Мерчантс Груп» прыйшла ў Беларусь не проста так — яна прыйшла са стратэгіяй «2-2-3-4», дзе першая 2 — гэта дзве краіны (Беларусь і Літва), другая 2 — гэта дзве інтэграцыі (Еўразійскі эканамічны саюз і Еўрапейскі саюз), 3 — напрамкі шляху (сухапутны, марскі і паветраны), а 4 — гэта аб'яднанне чатырох стыхій у адзіным цэнтры — Мінску», — растлумачыў Мікалай Снапкоў. Наспела карэкцыя інвестыцыйнага клімату Ужо налета інвестыцыйны клімат на тэрыторыі Кітайска-беларускага парку «Вялікі камень» будзе яшчэ палепшаны. «Мы бачым істотнае нарастанне канкурэнцыі праз стварэнне аналагічных паркаў, зон, прэферэнцыяльных умоў для прыходу інвестараў у Расіі, Казахстане і Літве. Мы шукаем новыя падыходы, каб яшчэ палепшыць інвестыцыйны клімат, пашырыць прэферэнцыі», — адзначыў Мікалай Снапкоў. Паводле яго слоў, дакумент, які прадугледжвае пэўную карэкцыю дзеючага ўказа кіраўніка дзяржавы па індустрыяльным парку, сёння дапрацоўваецца спецыялістамі. Плануецца, што інвестыцыйныя плюсы для рэзідэнтаў парка будуць зацверджаны новым дакументам яшчэ да пачатку наступнага года. Першы крок да аб'яднання кантынента Паводле слоў Мікалая Снапкова, старт будаўніцтва лагістычнага цэнтра з'яўляецца беспрэцэдэнтнай падзеяй, паколькі гэта рэальны пачатак ажыццяўлення ідэі інтэграцыі інтэграцый. «У межах развіцця Шаўковага шляху вітаюцца і распаўсюджваюцца трансгранічныя гандлёвыя эканамічныя зоны свабоднага характару. Гэта сведчыць аб тым, што фактычна «Чайна Мерчантс Груп» і міжнароднае пагадненне, якое мы пачынаем распрацоўваць з гэтага моманту паміж Беларуссю і Літвой, будуць фарміраваць свабодны гандлёвы паток паміж дзвюма краінамі і, адпаведна, паміж дзвюма інтэграцыямі, — сказаў ён. — Практычна гэта стане першым крокам да будучага аб'яднання еўразійскага кантынента ў якасці гандлёвай пляцоўкі без межаў, без бар'ераў ва ўсеагульным развіцці». 

Сяргей КУРКАЧ

 kurkасh@zvіаzdа.bу 

Фота БЕЛТА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.