Вы тут

Добрыя падказкі дзецям


Да рэспубліканскай акцыі «Сямейнае чытанне», адным з заснавальнікаў якой выступае Выдавецкі дом «Звязда», далучыўся Брэст.

11-31_2

У кніжнай краме «Іскра» прайшло надзвычай цёплае мерапрыемства з удзелам вучняў другога класа СШ №17 абласнога цэнтра і брэсцкіх майстроў слова. Мясцовы пісьменнік Міхаіл Куліш прачытаў школьнікам апавяданне «Падзялюся сваім горам» пра дружбу і ўзаемаадносіны паміж людзьмі. А Іван Мельнічук — свае «Добрыя падказкі».

Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў віктарынах і літаратурных конкурсах, а таксама паказалі дарослым інсцэніроўку казкі «Рэпка». І, вядома, атрымалі прызы — маляўнічыя кніжкі. Паводле слоў вядучага спецыяліста рэгіянальнага філіяла ААТ «Белкніга» «Брэсткніга» Валянціны Фёдаравай, падобныя сустрэчы пройдуць у кожнай кніжнай краме горада. Арганізатары плануюць запрашаць на іх школьнікаў, а таксама чытачоў пенсійнага ўзросту.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Валерыя КАРАЛЯ

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.