Вы тут

Тэрмін для запчастак


У Дзяржаўным камітэце па стандартызацыі ў сярэдзіне снежня разгледзяць пытанне аб падаўжэнні тэрміну рэалізацыі рэшткаў аўтазапчастак. Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, у апошні час паступае нямала адпаведных зваротаў ад прадпрымальнікаў. Гэты момант будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні рабочай групы па праблемных пытаннях у сферы тэхнічнага рэгулявання, прымянення санітарных, ветэрынарных і фітасанітарных мер ва ўмовах ЕАЭС.

Вядома, што ў адпаведнасці з тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза «Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў» быў вызначаны спіс аўтазапчастак, якія да выхаду на рынак ЕАЭС павінны былі прайсці працэдуры пацвярджэння адпаведнасці патрабаванням бяспекі. Да такіх працэдур адносяцца сертыфікацыя або дэклараванне адпаведнасці самім вытворцам ці яго афіцыйным прадстаўніком альбо імпарцёрам.

Для аўтамабільных запчастак, якія сертыфікавалі да ўступлення ў сілу ТР МС 018/2011, маецца на ўвазе да 1 студзеня 2015 года, быў прадугледжаны пераходны перыяд да 1 ліпеня 2016-га. У дачыненні да кампанентаў, на якія такія дакументы адсутнічаюць, пераходны перыяд першапачаткова не быў устаноўлены, а значыць, з 1 студзеня сёлета яны павінны былі знікнуць з продажу. Улічваючы, што ў Беларусі абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці падлягала нязначная колькасць відаў аўтазапчастак, Дзяржстандарт, згодна са сваімі паўнамоцтвамі, таксама ўстанавіў для іх пераходны перыяд, але да 1 студзеня 2016 года. Аднак у апошні час у ведамства паступаюць звароты ад арганізацый бізнесу аб падаўжэнні гэтага тэрміну.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.