Вы тут

Пенсіянер «варочаў» мільярдамі


Аператыўнікамі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама быў затрыманы мінчанін, які ажыццяўляў валютна-абменныя аперацыі, не маючы спецыяльнага дазволу і без адпаведнай рэгістрацыі. За апошнія некалькі гадоў «валютчык» незаконна набыў замежнай валюты на суму, не меншую за 109,6 мільярда беларускіх рублёў у эквіваленце. З яе толькі за два месяцы бягучага года «абарот» склаў без малога 35 мільярдаў рублёў.

57-гадовы пенсіянер быў затрыманы аператыўнікамі пасля чарговага набыцця валюты. Падчас асабістага агляду ў яго было канфіскавана больш за 40 тысяч долараў ЗША. Было ўстаноўлена, што затрыманы неаднаразова набываў замежную валюту на бязвыплатнай аснове ў банках сталіцы ў інтарэсах розных індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынку «Экспабел» у Мінску.

Варта адзначыць, што ў мінулым годзе за ажыццяўленне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з правядзеннем валютна-абменных аперацый, у дачыненні да мужчыны ўжо распачыналася крымінальная справа, аднак яго вызвалілі ад крымінальнай адказнасці па амністыі, а крымінальную справу спынілі. Нягледзячы на знаходжанне ў статусе падазраванага, «валютчык» працягваў сістэматычна набываць у банкаўскіх установах на свой пашпарт буйныя сумы замежнай валюты. Пры гэтым ён нідзе афіцыйна не працаваў і не меў крыніц даходаў, суадносных з сумамі набытай валюты. Мужчына да апошняга спадзяваўся, што застанецца беспакараным. Зараз яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў з канфіскацыяй прадмета злачынства.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.