Вы тут

Паважаеш іншых — паважаеш сябе!


Пад такой назвай сталічная Дзяржаўтаінспекцыя правядзе 18 снежня Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Усе мерапрыемствы ў гэты дзень будуць скіраваныя на павышэнне культуры ваджэння і ўзаемнай павагі ўдзельнікаў дарожнага руху.

— Яшчэ ў 2011 годзе дарожная міліцыя абвясціла аб пачатку рэалізацыі праграмы «Узаемаразуменне», аднак, на жаль, у многіх выпадках дасягнуць яго паміж кіроўцамі транспартных сродкаў і пешаходамі не ўдалося, — гаворыць старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева. — Толькі сёлета на сталічных дарогах адбыліся 263 наезды на пешаходаў (44 працэнты ад агульнай колькасці ДТЗ), у якіх загінулі 20 чалавек. Прычым, у 65 працэнтах выпадкаў былі вінаваты кіроўцы. 103 падобныя ДТЗ адбыліся з прычыны парушэнняў Правілаў дарожнага руху пешаходамі. Аднак тут варта адзначыць, што статыстыка дарожных аварый з удзелам пешаходаў не пагаршаецца, а, наадварот: з кожным годам колькасць падобных ДТЗ і загінулых у іх памяншаецца. Так, у 2011 годзе ў Мінску было зарэгістравана 527 наездаў на пешаходаў, у якіх загінулі 40 чалавек.

Аднак на тэрыторыі сталіцы па-ранейшаму адбываюцца дарожныя аварыі. І, як правіла, іх прычына часам не ў няведанні ўдзельнікамі дарожнага руху ўстаноўленых нормаў, а ва ўзаемнай непавазе і нянавісці... На пешаходным пераходзе, які рэгулюецца, пры ўключэнні дазвольнага сігналу святлафора кіроўца павінен даць магчымасць пешаходам завяршыць пераход. Аднак бывае, што, як толькі загараецца зялёнае святло, аўтамабілі тут жа зрываюцца з месца. А пешаходы часта перабольшваюць свае правы і ігнаруюць абавязкі, мяркуючы, што на пешаходным пераходзе яны недатыкальныя. Большасць кідаецца на нерэгулюемы пераход, нават не зірнуўшы па баках...

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».