Вы тут

Пасольствы ЗША будуць правяраць акаўнты ў сацсетках


Супрацоўнікі пасольстваў ЗША пакідаюць за сабой права правяраць акаўнты суіскальнікаў у сацыяльных сетках у працэсе выдачы ўязных віз у краіну. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на заяву афіцыйнага прадстаўніка дзярждэпартамента ЗША Джона Кірбі.

16-31

Паводле яго слоў, калі супрацоўнік консульскай службы ў ходзе гутаркі адчувае неабходнасць праверыць старонку суіскальніка ў сацыяльных сетках, то такая праверка будзе праведзена. Падкрэсліваецца, што адсочванне актыўнасці людзей у сацсетках не будзе адбывацца ў абсалютна кожным выпадку. Раней газета Wаll Strееt Jоurnаl паведамляла, што Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША распрацоўвае план па вывучэнні паведамленняў у сацыяльных сетках, перш чым выдаваць пэўным асобам дазвол на ўезд у краіну.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.