Вы тут

Шахматная партыя: Беларусь і Расія


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся ў Маскве з двухдзённым афіцыйным візітам па запрашэнні расійскага Прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў канцы лістапада, але была перанесена. Афіцыйная фармулёўка —
занятасць прэзідэнтаў. Сумнявацца ў гранічна жорсткім графіку дзяржаўных лідараў можа толькі той, хто ніколі не працаваў на дзяржаўнай службе, вышэйшай за сярэдні ўзровень. Бо ступень свабоды лідара адваротна прапарцыянальная колькасці тэлефонаў на яго працоўным стале.

16-37

За час, на які быў адкладзены прыезд, адбыліся візіты кіраўніка Беларусі ў В'етнам і Туркменістан. У Ашхабадзе Аляксандр Лукашэнка выступіў на міжнароднай канферэнцыі «Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця». Пазіцыя Прэзідэнта Беларусі відавочная: развіваць эканамічную інтэграцыю двух суб'ектаў сусветнай эканомікі пры захаванні «свабоды рук» у палітыцы. Адсюль вынікае ідэя ператварэння Мінска ў дыялогавую пляцоўку Усходу і Захаду, якая выглядае гладка на паперы, але хавае ў сабе мноства геапалітычных «яроў».

Вядома, ідэя нейтралітэту перспектыўная ва ўмовах глабальнай стабільнасці, зразумелых правілаў гульні. Але што рабіць тады, калі вы расстаўляеце фігуры для шахматнай партыі, а ваш заакіянскі партнёр гуляе нават не ў шашкі, а «навылёт у «Чапаева», у «пстрычкі»?

Свет мяняецца, і не ў лепшы бок. Гэты працэс набывае ўсё большую глыбіню і дынаміку, а разам з гэтым мяняецца і Еўропа. І Беларусі тут выпадае асаблівая роля. Сёння беларускі вопыт адміністравання ў складаных знешніх умовах, яе інтэлектуальныя і вытворчыя рэсурсы патрэбны не ва ўтапічных, а ў цалкам прагматычных праектах, якія адпавядаюць духу беларусаў як нацыі міралюбных працаўнікоў.

У шахматнай партыі, якую ў гэтыя дні раскладваюць на дваіх Прэзідэнты Расіі і Беларусі, фігуры абодвух гульцоў — на белым баку дошкі. Супраць іх — цёмная нявызначанасць сусветнай эканомікі і знешнепалітычныя рызыкі, невядомыя свету з ваенных часоў. І тым не менш я ўпэўнены ў сумеснай перамозе нашых Прэзідэнтаў. Бо мы на адным баку.

Мікалай МЯЖЭВІЧ, доктар эканамічных навук, прафесар кафедры еўрапейскіх даследаванняў факультэта міжнародных адносін Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.