Двухмільённы пасажыр быў вызначаны на рэгістрацыі рэгулярнага рэйса Амстэрдам — Мінск. Ім стала Вольга Гудцова. Юбілейнаму пасажыру было падрыхтавана свята: у аэрапорце пад мексіканскія матывы музычнага калектыву «Марыачы» дзяўчыну сустракалі прадстаўнікі авіякампаніі і СМІ.
Агульная колькасць перавезеных пасажыраў па выніках гэтага года, як мяркуецца, будзе раўняцца 2 085 000. Летась гэты паказчык склаў 1 973 000. Як адзначылі ў авіякампаніі, першы раз за 19 гадоў працы атрымалася перавесці два мільёны пасажыраў менш чым за год. Прычым сёлета рубеж у мільён быў пройдзены яшчэ ў ліпені. Рост пасажырапатоку стаў магчымым дзякуючы развіццю маршрутнай сеткі, павелічэнню частаты выканання рэйсаў і колькасці транзітных пасажыраў. Паўплывалі таксама пашырэнне парка паветраных суднаў і планамерны пераход на гібрыдную мадэль арганізацыі перавозак: у сярэднім тарыфы на перавозкі за бягучы год былі зніжаны на 20 працэнтаў.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.