Вы тут

Прыняты комплекс мер супраць «чорных капальнікаў»


У краніне зацверджаны комплекс мер, накіраваны на стварэнне дадатковых умоў для захавання культурнай спадчыны краіны, а таксама прадухіленне дзейнасці «чорных капальнікаў». Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта, адпаведны ўказ №485, накіраваны на ўдасканаленне аховы археалагічных аб'ектаў і артэфактаў, падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Дакументам прадугледжана перадача археалагічных артэфактаў, выяўленых пры правядзенні археалагічных даследаванняў або выпадкова, у дзяржаўную ўласнасць. Устаноўлены таксама парадак ажыццяўлення пошуку археалагічных аб'ектаў і артэфактаў, вызначаны парадак інфармавання мясцовых органаў аб выяўленых археалагічных аб'ектах і перадачы знойдзеных артэфактаў ва ўласнасць дзяржавы.

Выкарыстанне металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў для пошуку археалагічных аб'ектаў і артэфактаў дапускаецца толькі пры правядзенні ва ўстаноўленым парадку археалагічных даследаванняў.

Уведзена забарона на набыццё, продаж, дарэнне, мену, залог археалагічных артэфактаў. Выключэнне прадугледжана для дзяржаўных навуковых арганізацый і дзяржаўных музеяў, а таксама для фізічных і юрыдычных асоб, якія да 1 студзеня 2017 года ўключаць існуючыя ў іх уласнасці археалагічныя артэфакты ў рэестр археалагічных артэфактаў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.