Вы тут

Час дарыць дабрыню


Так калядны перыяд назваў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.

Учора адбыўся чарговы штогадовы сход Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. На ім клір, манахі і цывільныя пад кіраўніцтвам архірэя абмеркавалі пытанні неаязычніцтва і духоўнай адукацыі. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, расказаў пра вынікі працы і найбліжэйшыя епархіяльныя планы, асаблівасці выкладання прадмета па духоўна-маральных каштоўнасцях у школах і пра тое, якім чынам лепей віншаваць родных з Раством.

MAW_9681

Найлепшыя падарункі

Сход адбыўся падчас Піліпаўкі — посту перад Раством. Таму Уладыка звярнуў асаблівую ўвагу на тое, як падрыхтавацца да свята — змяніцца ў лепшы бок: "Трэба ачысціць сваю душу і сэрца ад усякай брыдоты і бруду, каб з чыстым сэрцам сустрэць Раство Хрыстова. Гэта самы галоўны падарунак".

Адказваючы на пытанні журналістаў, архіепіскап згадаў, як мянялася ў дзяцінстве яго стаўленне да калядных падарункаў. "Сталеючы, мы пачынаем разумець, што не толькі падарункі могуць радаваць душу і сэрца чалавека, але і нашы добрыя ўчынкі і справы. Мы разумеем, што нашых бацькоў радуюць поспехі ў школе, нашы добрыя паводзіны. Нягледзячы на ??тое, што мы ўжо ўвайшлі ў дарослае жыццё, кожны раз, калі рыхтуемся да свят Раства і Вялікадня, падводзім вынікі і імкнёмся зрабіць нешта добрае", — падзяліўся ўспамінамі Мітрапаліт Павел

Перакручанае паганства

На думку іерарха, сёння досыць актуальнай праблемай і для Праваслаўнай царквы, і для беларускага грамадства, і для свету ўвогуле з'яўляецца неаязычніцтва. "Гэта новая з'ява, якая рознымі шляхамі спрабуе прыўнесці ў свядомасць людзей ідэю, якая разбэшчвае душу", — лічыць ён.

— Нам прапануюць вярнуцца да паганства, але не да таго, якое сапраўды было да Хрычшэння Русі, а да ўжо перакручанага. Яно напоўнена і акультызмам, і шаманізмам, і самымі подлымі забабонамі, якіх не было ў тыя далёкія часы. Людзі хоць і былі язычнікамі, але нашмат чысцейшымі ў параўнанні з тым, якімі нам сёння прапаноўваюць стаць, — адзначыў Мітрапаліт.

Па словах кіраўніка БПЦ, ніякія язычніцкія абярэгі і знешнія формы не могуць прывесці да Бога. "Пад гэтымі быццам бы старажытнымі традыцыямі ў наша жыццё спрабуюць прыўнесці ідэі, якія руйнуюць яго, робяць чалавека жорсткім", — упэўнены Уладыка.

Духоўная адукацыя — па жаданні

Яшчэ адно пытанне, якое закранулі падчас сходу, — правядзенне заняткаў па духоўна-маральных каштоўнасцях у школах. Па словах мітрапаліта, казаць пра ўвядзенне такога прадмета як абавязковага для вывучэння рана. Такая практыка, дарэчы, існуе ў Расіі. Экзарх прызнаўся, што не супраць таго ж кроку ў межах Беларусі, але ён разумее, што навязваць ідэі камусьці не варта: "Мы не хочам усіх загнаць у манахі і выдатна разумеем, што ў людзей можа і павінен быць выбар у жыцці".

Прадмет па духоўна-маральных каштоўнасцях школьнікі наведваюць па жаданні. "Пакуль гэта робіцца факультатыўна. Хочаш — ідзі, не хочаш — можаш не хадзіць", — сказаў Мітрапаліт. Ён лічыць, што такія веды не нашкодзілі б і паслужылі для агульнага і духоўнага развіцця дзяцей.

Знайсці пазітыў

Сход гэтага года, у адрозненне ад мінулых, цалкам адкрыты для журналістаў. "Таямнічых планаў у нас няма. Мы адкрыты для грамадства", — падкрэсліў кіраўнік БПЦ. Звяртаючыся да журналістаў, Уладыка станоўча ацаніў дзейнасць СМІ: "Сёння вельмі часта, як кажуць у народзе, можна ўбачыць "смажанае" на тэлебачанні. І я шчыра радуюся, што ў Беларусі навіны пачынаюцца з добрых вестак. Напрыклад, адкрылі дзіцячы сад, працуе новы завод. І ведаеце, у людзей ёсць жаданне жыць".

***

Аналізуючы вынікі гэтага года, іерарх таксама станоўча ацаніў змяншэнне памераў Мінскай епархіі. У мінулым годзе ў ёй вылучыліся Барысаўская, Маладзечанская і Слуцкая. На думку Мітрапаліта, такім чынам удалося актывізаваць царкоўнае жыццё. Кажучы пра планы на наступны год, Уладыка паведаміў, што ў 2016 годзе ў Беларусі будзе адзначацца 900-годдзе са дня спачыну епіскапа Міны Полацкага.

Падчас афіцыйнай часткі сходу Мітрапаліт Павел уручыў Упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Леаніду Гуляку юбілейны медаль "У памяць 1000-годдзя скону святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра". Ім Леанід Паўлавіч узнагароджаны па рашэнні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.