Вы тут

Яхты — дробязь, або на чым будуць плаваць мільярдэры


У апошнія гады ў заможных грамадзян свету не было недахопу ў яхтах з экстравагантным дызайнам, але цяпер нішто не параўнаецца з Kokomo Aіland. Гэта, хутчэй, перасоўны востраў, чым судна. Яно супастаўнае з раскошным прыватным курортам — на некалькіх палубах прысутнічаюць усе прыкметы завоблачнага пентхауса і пляжнага клуба.

18-9

Канцэпт Kokomo распрацавала кампанія Mіgaloo Prіvate Submarіnes. Распрацоўшчыкі кажуць, што праект будуць дапаўняць спецыфікацыямі ў адпаведнасці з даступнымі тэхналогіямі па жаданні кліента. Адпаведна такія пажаданні заказчыка паўплываюць на канчатковы кошт плаваючай канструкцыі.

18-8

«Мабільны» востраў Kokomo ўяўляе з сябе напалову пагружанае мегасудна і мае даўжыню 117 метраў, шырыню 78 і асадку 20,5 метра. Пентхаус на вышыні каля 80 метраў над узроўнем мора з двума ліфтамі, джакузі, прыватным пляжным клубам і неверагодным выглядам на акіян. Восем рухавікоў прыводзяць у рух велізарную платформу, разганяюць да 8 вузлоў (каля 15 кіламетраў у гадзіну). Адна з самых экзатычных асаблівасцей — джунглі на палубе, на спа-палубе — трэнажорная зала, масажны кабінет і салон прыгажосці, а сярод дрэў можна паабедаць на адкрытым паветры. На маляўнічай пляжнай палубе ёсць мноства басейнаў, пляцовак для барбекю, падводная сталовая, станцыя для кармлення акул і кінатэатр на адкрытым паветры.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.