Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Працоўны тыдзень спрыяльны для падвядзення вынікаў, складання планаў на будучыню і заключэння дамоўленасцей. Звярніце ўвагу на тыя ідэі, якія наведаюць вас у пачатку тыдня. У гэты ж час можаце атрымаць вельмі карысную інфармацыю. Вы будзеце здольны ўплываць на людзей, а таксама больш выразна структураваць свае і чужыя думкі, што дасць пэўны плён. Бліжэй да канца тыдня актывізуецца асабістае жыццё, што дазволіць адпачыць ад паўсядзённых клопатаў.

ЦЯЛЕЦ. Пачатак тыдня не прынясе жаданых вынікаў. Сілы будуць выдаткаваны марна, і ні адна справа не будзе даведзена да розуму. Прычына таму — неразуменне жаданняў іншых людзей і адсутнасць магчымасці дамовіцца. У другой палове тыдня зможаце адпачыць, набрацца сіл і атрымаць каштоўны навык, пры дапамозе якога вы будзеце мець магчымасць аказаць уплыў на пачуцці людзей і гэтым накіраваць агульныя намаганні ў патрэбнае рэчышча, ці хаця б папрасіць, каб вам не перашкаджалі. Прарыў у справах і пэўны поспех будуць вам спадарожнічаць бліжэй да канца тыдня.

БЛІЗНЯТЫ. Вельмі моцна можа разгуляцца фантазія, і калі вы сябе своечасова не спыніце, то акуняцеся ў мары настолькі, што проста адарвецеся ад рэальнасці. Прызямляцца потым будзе непрыемна. Калі вы ўсё ж збераце думкі ў кучу і вызначыцеся з тым, чаго вы хочаце ў першую, а чаго ў другую чаргу, тады вас чакае пэўны поспех. Вы зможаце скласці выразны распарадак дзеянняў, прыцягнуць сабе ў дапамогу іншых людзей і дасягнуць за кошт гэтага жаданага. Але варта памятаць, што асноўная праца і нагрузка лягуць усё ж на вас.

РАК. Вам спадарожнічае поспех. Зможаце дасягнуць стану, які прынята называць шчасцем. І гэта не абавязкова павінна быць звязана з нейкімі матэрыяльнымі ці іншымі вынікамі, з уладаннем нечым. Шчасце ёсць само па сабе. Вы можаце знайсці яго ў зносінах з іншымі людзьмі, разумовай і творчай дзейнасці, у падарожжы. Гэты час добра праводзіць далёка ад дома, каб атрымаць новыя ўражанні, веды і эмоцыі, якіх раней не адчувалі.

ЛЕЎ. Усе пытанні, у тым ліку і матэрыяльнае становішча, дасягаюць свайго раўнаважкага стану, многія справы падыходзяць да завяршэння, таму можна будзе расслабіцца і дазволіць сабе адпачыць. Час, які вызваліцца, можна выдаткаваць на зносіны з блізкімі людзьмі. Канец тыдня прадвесціць бурныя эмацыйныя падзеі, цікавыя весткі, некаторыя перамены або навіны ў асабістым жыцці. Не выключаны ў гэты час сяброўскія і рамантычныя знаёмствы.

ДЗЕВА. Ваша ўвага будзе накіравана на вельмі празаічныя рэчы, матэрыяльныя каштоўнасці і зямныя клопаты. Але ў гэтым ёсць і пэўны станоўчы момант. З'яўляецца магчымасць рэалізаваць свае шматлікія планы і задумы. Гэта час творчай рэалізацыі, але толькі ў тым выпадку, калі вашы ідэйныя парывы здабудуць канкрэтную матэрыяльную форму. Выгадны час для дэманстрацыі сябе і сваіх уменняў, а таксама для пачатку любой камерцыйнай дзейнасці. Але, нягледзячы на тое, што вам будзе спадарожнічаць поспех, варта памятаць, што разлічваць можна толькі на сябе.

ШАЛІ. Добры тыдзень для зносін, перамоў, наладжвання кантактаў. Цалкам верагодна, што вашы погляды на многія рэчы будуць разыходзіцца з поглядамі вашых сяброў, партнёраў або любых. Але менавіта дзякуючы сваім здольнасцям да дыпламатыі ў вас атрымаецца пазбегнуць канфліктных сітуацый і вырашыць усё найлепшым чынам. У пачатку тыдня эмоцыі будуць бушаваць, і калі вы не возьмеце іх пад кантроль, то прывесці яны вас могуць куды заўгодна, у тым ліку і не ў самыя прыемныя месцы. Творчы, духоўны ўздым і новая энергія страсці могуць згуляць злы жарт з кожным, хто вырашыць аддацца ім і забыцца пра свой розум. Любыя рамантычныя падзеі ацэньвайце цвяроза і з пазіцыі ўласнай выгады, мэтазгоднасці і разумнасці. Інакш рызыкуеце набыць хоць і карысны, але зусім непажаданы вопыт.

СКАРПІЁН. Тыдзень для вас будзе асаблівым і прадказвае падзеі, якія могуць вызначыць расклад вашага жыцця на ўвесь наступны год, ці хаця б на найбліжэйшыя некалькі месяцаў. У вас атрымаецца разабрацца ў сваіх жаданнях і памкненнях, навучыцца дасягаць мэт і, вядома ж, выразна іх вызначаць. Але самае галоўнае, вы зможаце не толькі дзейнічаць, але і дазволіць сабе рухацца па шляху, наканаваным лёсам, жыць у гармоніі з сабой і светам. А гэта прадвесціць вялікі поспех.

СТРАЛЕЦ. Калі ў пачатку тыдня ўсё будзе ісці плаўна і мерна і такі спакой можа нават надакучыць, то ў сярэдзіне — вы знойдзеце спосаб развесяліць сябе. Новыя ідэі і памкненні дазволяць разварушыць не толькі сябе, але і ўсіх вакол. Але будзьце асцярожныя, бо не ўсё варта варушыць, можна нарвацца і на асінае гняздо, якое адкажа вам не толькі дружным гудзеннем, але і такім жа дружным пакусваннем. Канец тыдня давядзецца правесці ў вырашэнні дробных спраў і розных спрэчак, а вось вынікаў ад гэтай дзейнасці чакаць не даводзіцца.

КАЗЯРОГ. Самы спрыяльны перыяд. Удасца знайсці падыход да ўсіх людзей, з усімі дамовіцца і дасягнуць гармоніі. Не выключаны значныя фінансавыя выдаткі. Варта быць больш абачлівымі ў расходах. І хоць многія пакупкі прынясуць вам радасць і саслужаць добрую службу, усё ж ваша матэрыяльнае становішча дастаткова хісткае, каб дазваляць сабе празмернасці. У другой палове тыдня ваш дом наведае спакой. Хатні ачаг будзе гарэць ярчэй і грэць цяплей, а атмасфера ў доме напоўніцца небывалай утульнасцю.

ВАДАЛЕЙ. Тыдзень вельмі ўдалы, але варта ўнесці трохі яснасці ва ўласныя ўчынкі. Не бойцеся прымаць рашэнні і ісці наперад. У адносінах надыходзіць такі перыяд, калі вы самі павінны праявіць ініцыятыву, зрабіць крок насустрач, прыняць рашэнне. Інакш рызыкуеце заблытацца ва ўласных страхах і ілюзіях, так да канца і не разабраўшыся з тым, што маеце (а чаго і не маеце), і не прасунуцца наперад. Як вы праведзяце гэты тыдзень цалкам залежыць ад вас, а дакладней ад таго, здзейсніце вы якое-небудзь глупства ці, наадварот, паступіце мудра.

РЫБЫ. У любых дзеяннях, асабліва адносінах, арыентуйцеся толькі на тое, у чым вы сапраўды ўпэўнены. Сярод вашага асяроддзя будуць як летуценнікі, так і практыкі. Кампанія апошніх для вас на гэтым тыдні будзе максімальна спрыяльнай. Можаце заблытацца ва ўласных жаданнях, у тым, што ёсць у руках, і ў тым, чаго хочацца. Не паддавайцеся на спакусы і абяцанні: наўрад ці яны могуць быць выкананы. Для вас сініца будзе значна лепшай, бо журавель, верагодна, недасягальны.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.