Вы тут

Гомель упершыню праводзіць форум класічнай музыкі


Яго завуць Мурад Асуіл. Ён малады, таленавіты і актыўны: здолеў арганізаваць цэлы музычны фестываль у горадзе, дзе ніколі не было вялікіх імпрэз, прысвечаных класічнай музыцы. Яму ў гэтым дапамог Бетховен.

19-15-1

Музыка Бетховена напоўнена энергіяй, абуджае да змен і перагляду звычак. Гамяльчан дакладна: узімку гораду надала тонусу энергія твораў нямецкага класіка, народжанага 245 гадоў таму. Але некаторыя маглі адкрыць для сябе Бетховена, творчасць якога была прадстаўлена цягам пяці вечароў. Прадстаўлена кожнаму, хто не захацеў сядзець дома, хто імкнуўся далучыцца да аднаго з самых загадкавых мастацтваў. І была магчымасць зразумець: музыка — да ўсіх узростаў, пакаленняў, сацыяльных груп. Яе трэба проста адчуваць.

Гэта імкнуўся данесці аўтар ідэі форуму, лаўрэат міжнародных конкурсаў, які цяпер з'яўляецца галоўным дырыжорам Гомельскага сімфанічнага аркестра, Мурад Асуіл. Выхаванец беларускай музычнай школы, які мае мараканскія карані, настолькі наш, што гатовы ствараць культурны асяродак нават тады, калі сама ідэя можа некаторым здавацца дзіўнай. І настолькі сам напоўнены бетховенскім духам жыццясцвярджэння, што верыць: класіка заўсёды прывабіць людзей сваёй меладычнасцю і глыбінёй. А побач з асобай Бетховена ўзнікаюць яшчэ думкі пра тых, хто быў яго папярэднікам ці паслядоўнікам. Але Мурад Асуіл — яшчэ і патрыёт беларускай музыкі, яе выканальніцкай часткі. На першы форум класічнай музыкі ён запрасіў найлепшых выканаўцаў, якімі краіна можа ганарыцца. Як, напрыклад, народным артыстам Беларусі прафесарам Ігарам Алоўнікавым. Але ёсць і маладыя музыканты, якія адзначаны на міжнародных конкурсах, але з задавальненнем выступаюць у Гомелі, як скрыпач Алег Яцына ці віяланчэліст Міхаіл Рудунскі і іншыя. Каб паслухаць тэнара Янаша Нялепу, трэба ехаць у Вялікі тэатр у Мінск. А тут ён браў удзел у адным з вакальных канцэртаў на форуме ў Гомелі, дарэчы, ужо разам з піяністам Мурадам Асуілам. Духавы квінтэт «Woodwіnd frіends» пад кіраўніцтвам Максіма Расохі прадставіў праграму «Эпоха Бетховена», дзе класічныя творы прагучалі ў пералажэнні для гэтага калектыву. Культурныя месцы горада напоўніліся музыкай, яна прыйшла і ў Белую гасцёўню палаца Румянцавых і Паскевічаў, і нават у тэатральную залу. Пяць вечароў, пяць праграм, пяць сустрэч з таленавітай Беларуссю. І гэта толькі пачатак: форум класічнай музыкі хочуць зрабіць штогадовым і кожны раз прысвячаць творчасці выдатных музыкантаў. Варта пачаць — цікавасць прыходзіць...

Ларыса ЦІМОШЫК

tsimoshyk@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.