Вы тут

«Без процівагаза бегчы прасцей»


Сталічны 133-метровы гмах «Парус» прыняў першыя ў Беларусі спаборніцтвы па забегах па прыступках.

Беларусы прызвычаіліся бегаць па зямлі, але, калі ім прапанавалі пабегчы ўверх па лесвіцы, як ужо даўно робяць за мяжой, аказалася, што попыт перавышае прапанову.

— Паглядзіце, які ажыятаж! — кажа ў дыктафон яўна задаволены Вадзім Дзевятоўскі, старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. — Мы ўпершыню праводзім падобныя спаборніцтвы. Загадзя папярэджвалі, што ўдзел прымуць толькі 150 чалавек, але людзей усё роўна прыйшло больш. Бачна, як шмат тых, хто хоча праводзіць свой вольны часам разам са спортам. Што цікава, пабягуць не толькі жыхары сталіцы, але і прадстаўнікі іншых беларускіх гарадоў.

Сэнс гэтых спаборніцтваў просты. Хто сярод дзяўчат і мужчын хутчэй дабяжыць да 35-га паверха самага высокага жылога будынка краіны, той пераможа і атрымае сертыфікат на 2,5 мільёна рублёў. На словах задача простая. Але, калі прыгадваеш, што многія праз ляноту на трэці паверх ездзяць на ліфце, разумееш, што гэтыя спаборніцтвы — яшчэ тое выпрабаванне.

Каб папярэдзіць траўматычнасць, кожнага спартсмена на старт адпраўлялі з невялікім інтэрвалам. Гэта значыць, кожны рушыў з індывідуальным часам. Найлепшым ён аказаўся ў 40-гадовага мінчаніна Аляксандра Клюйко, які ўзняўся на 35-ты паверх за 2 хвіліны і 51 секунду. Сярод дзяўчат першае месца заняла Ганна Максімава з Віцебска.

— Я служу ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, і ў нас кожны год праводзяцца падобныя спаборніцтвы ў Нацыянальнай бібліятэцы сярод пажарных і ратавальнікаў, — прызнаўся Аляксандр Клюйко. — Толькі там мы бяжым у поўнай амуніцыі, якая важыць прыблізна 20 кілаграмаў, на 25-ы паверх. Тут без процівагаза беглася прасцей.

Тарас ШЧЫРЫ

taras@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.