Вы тут

На чыгунцы — новыя тарыфы


У краіне ўстаноўлены новыя тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях.

У прыватнасці, кошт праезду пасажыраў цягнікамі на гарадскіх лініях у межах тарыфнага пояса ўстаноўлены ў памеры 8,8 тысячы рублёў. Па такім кошце можна дабрацца, напрыклад, ад станцыі Мінск-Пасажырскі да станцый Беларусь, Гарадзішча, Фаніпаль, Міханавічы або ад станцыі Брэст-Цэнтральны да Жабінкі. Тарыф на перавозкі пасажыраў у межах двух тарыфных паясоў па адным напрамку (маршруце) складзе 10,4 тысячы рублёў. Столькі будзе каштаваць паездка, скажам, ад станцыі Мінск-Пасажырскі да станцыі Смалявічы пры праездзе праз станцыю Гарадзішча. Кошт перавозкі ў межах двух тарыфных паясоў па двух напрамках складзе 17,6 тысячы рублёў. Столькі будзе каштаваць паездка ад станцыі Беларусь да станцыі Фаніпаль пры праездзе праз станцыю Мінск-Пасажырскі.

На рэгіянальных лініях эканомкласа тарыф на перавозкі пасажыраў за адну зону праезду складзе 1,6 тысячы рублёў, за адзін кіламетр праезду — 160 рублёў.

Апроч таго, устаноўлены кошт перавозкі багажу і грузабагажу на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях. Так, цана дастаўкі багажу ў залежнасці ад адлегласці і масы вырасце на 33 працэнты, а з абвешчанай каштоўнасцю, якая бярэцца дадаткова да тарыфаў на перавозку багажу, — ад 25 да 33 працэнтаў.

Пастанова ўступае ў сілу праз тры дні пасля афіцыйнага апублікавання.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.