Вы тут

Да сустрэчы!..


Часам у нас, журналістаў, пытаюцца, маючы на ўвазе рэдакцыйныя выезды на тое ці іншае прадпрыемства: «А навошта вам гэта трэба?» Навошта траціць грошы на камандзіроўкі, ахвяраваць сваім часам, адрываць людзей ад спраў? Маўляў, ёсць жа інтэрнэт, і калі чалавек захоча больш даведацца пра «Звязду», ён можа проста націснуць на патрэбную клавішу...

Нехта мяркуе так. Але мы лічым інакш. Мы ўпэўнены: сёння любой арганізацыі, у тым ліку і сродкам масавай інфармацыі, калі яны хочуць будаваць трывалыя і доўгатэрміновыя адносіны са сваімі кліентамі (чытачамі), неабходна быць максімальна празрыстымі і адкрытымі. А гэта дасягаецца толькі праз непасрэдны кантакт, праз дыялог. Менавіта ён дапамагае наладзіць найлепшыя стасункі — як на палітычнай арэне, так і на арэне паўсядзённага жыцця.

Таму мы шчыра дзякуем кіраўніцтву і работнікам адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан», якія на мінулым тыдні прыйшлі на сустрэчу з прадстаўнікамі газеты «Звязда». Прыйшлі, спадзяёмся, не проста «дзеля птушачкі», бо дыялог атрымаўся вельмі цікавым і паказальным, прынамсі для нас, звяздоўцаў. Цяпер мы ведаем, што на «Нафтане» працуюць людзі, неабыякавыя да лёсу беларускай культуры і мовы: ім не ўсё роўна, на якой мове пішуцца ўказальнікі ў родным горадзе і ў сталіцы; яны цікавяцца творчасцю Святланы Алексіевіч і імкнуцца разабрацца ў «нацыянальнай прыналежнасці» яе літаратурнай спадчыны; іх хвалюе, дзе захоўваюцца ваенныя нумары «Звязды» і якім чынам увекавечана памяць герояў, што яе выпускалі; яны прапануюць да 100-годдзя газеты, якое будзе адзначацца зусім хутка, у 2017-м, падрыхтаваць спецвыпускі з укладкамі-фотакопіямі самых першых яе нумароў; яны пытаюцца, як прывіць дзецям і дарослым любоў да мовы...

Апошняе пытанне, дарэчы, нам задавалі не толькі на «Нафтане», але і падчас іншых — шматлікіх — паездак і сустрэч. Адказ, напэўна, ляжыць на паверхні. Трэба паважліва ставіцца да сваёй краіны і яе традыцый, не саромецца як мага часцей размаўляць па-беларуску, чытаць дзецям казкі, набываць кніжкі на роднай мове, ну і, вядома, выпісваць «Звязду». Яна — сапраўды зразумелая, блізкая і родная — дапаможа пераадолець і моўныя, і, спадзяёмся, усялякія іншыя бар'еры.

Дзякуй за цёплы прыём, Наваполацк! І — да сустрэчы!

Наталля КАРПЕНКА

karpenka@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.