Вы тут

«Свой хлопец» у бронзе


Помнік народнаму куміру 30-40-х гадоў мінулага стагоддзя Пятру Алейнікаву з'явіўся ў цэнтры Шклова. Ураджэнец тутэйшай вёскі Крывель праславіў свой край тым, што стаў адным з самых яскравых артыстаў савецкага перыяду. Ён зняўся ў болей чым 40 фільмах, найбольш вядомымі з якіх сталі «Трактарысты», «Вялікае жыццё», «Сямёра смелых».

Нават стаўшы знакамітым, ён заставаўся «сваім хлопцам». Прыязджаў да землякоў у госці, рабіў ім падарункі... Артыст пайшоў з жыцця ва ўзросце ўсяго толькі 50 гадоў, пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

— Помнік нашаму таленавітаму земляку ўсталяваны за спонсарскія сродкі неабыякавых людзей, — паведаміў намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама Вадзім Рагавы. — Для нашага горада гэта вялікі падарунак, бо мы робім усё, каб зберагчы традыцыі краю і ўвекавечыць тых, хто праславіў шклоўскую зямлю.

Гэта не адзіны знак павагі вядомаму земляку. Адна з вуліц Шклова носіць імя артыста, а на малой радзіме Алейнікава, у Крывелі, працуе музей, куды кожны год на дзень яго народзінаў з'язджаюцца прыхільнікі з усіх бакоў свету.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.