Вы тут

Не праехаў міма


У аграгарадку Ціхінічы Рагачоўскага раёна мясцовы жыхар Аляксандр Бялоўскі на сваім аўто праязджаў міма школьнікаў, якія гулялі на самым беразе сажалкі і каталіся па першым крохкім лёдзе. Мужчыну здзівіла, што побач няма дарослых, і ён спыніўся, каб папярэдзіць дзяцей. Між тым глыбіня вадаёма ўжо ў трох-чатырох кроках ад берага дасягае двух метраў.

Калі мужчына падышоў да дзяцей, ён заўважыў, што адзін хлопчык ужо выбег на лёд і амаль адразу праваліўся ў ваду. Ён паспеў схапіцца за край крыгі, але намоклая адзежа цягнула ўніз. 41-гадовы Аляксандр кінуўся да дзіцяці, аднак праваліўся сам. Ён паплыў да васьмігадовага хлапчука, ламаючы лёд рукамі, паспеў дабрацца да дзіцяці і выцягнуць яго на бераг. Выратаваўшы, ён пазнаў школьніка і адвёз яго дадому, дзе маці ўжо пераапранула і адагрэла дзіця. Мужчына працуе кіроўцам на Рагачоўскім малочна-кансервавым камбінаце. За адважны ўчынак таварыства выратавання на вадзе ўзнагародзіць яго граматай і каштоўным падарункам.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.