Вы тут

Талакой капліцу зробім


Жыхары вёскі Жмурное ў Лельчыцкім раёне будуюць капліцу з прыгожай чырвонай цэглы. Гэтая будоўля стала справай гонару для мясцовых жыхароў.

Да Вялікай Айчыннай вайны тут быў невялікі храм, аднак, як і многія культавыя збудаванні, яго адвялі пад краму. Крама хутка згарэла, а пра існаванне царквы нагадвала толькі цудам ацалелае дрэва, на якім калісьці вісеў звон. Ініцыятарамі аднаўлення хрысціянскай святыні стала сям'я Ніны і Мікалая Касінскіх, якія страцілі свайго сына. На іх заклік адгукнуліся не толькі аднавяскоўцы, але і выхадцы з тутэйшых мясцін. На першыя ахвяраванні заклалі падмурак, а з верасня мінулага года пачаліся інтэнсіўныя работы. Агульная справа згуртавала аднавяскоўцаў. Нават самыя пажылыя жыхары Жмурнога, нягледзячы на свой узрост, дапамагаюць у будаўніцтве не толькі грашыма, але і фізічна. Некаторыя робяць адлічэнні на будаўніцтва з кожнай пенсіі. Работы набліжаюцца да завяршэння, і асвячэнне новай капліцы плануецца на пачатак лютага 2016 года.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.