Вы тут

Галоўнае — інтарэсы людзей


Учора Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Пазняка Аляксандра Рыгоравіча — памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці;

Гур'янава Аляксандра Яўгенавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый па сумяшчальніцтве.

Прэзідэнт даў згоду
на назначэнне:

Гарадзецкага Дзмітрыя Мікалаевіча — старшынёй Жабінкаўскага райвыканкама;

Зайчука Валянціна Міхайлавіча — старшынёй Камянецкага райвыканкама;

Шума Мікалая Мікалаевіча — старшынёй Маларыцкага райвыканкама;

Аскеркі Віктара Вітальевіча — намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама;

Сабыніча Генадзя Генадзьевіча — старшынёй Віцебскага райвыканкама;

Снарава Аляксандра Іванавіча — старшынёй Шумілінскага райвыканкама;

Мікалуцкага Аляксандра Віктаравіча — першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама;

Гайкевіча Дзмітрыя Сцяпанавіча — старшынёй Жыткавіцкага райвыканкама;

Архіпенкі Алега Леанідавіча — старшынёй Веткаўскага райвыканкама;

Дзенісенкі Сяргея Фёдаравіча — старшынёй Рагачоўскага райвыканкама;

Казецкага Сяргея Іванавіча — старшынёй Любанскага райвыканкама;

Ленкаўца Сяргея Дзмітрыевіча — старшынёй Пухавіцкага райвыканкама;

Бабічава Аляксандра Мікалаевіча — старшынёй Бярэзінскага райвыканкама;

Ляўковіча Сяргея Віктаравіча — старшынёй Уздзенскага райвыканкама;

Клімава Віктара Дзмітрыевіча — пракурорам Брэсцкай вобласці;

Муквіча Уладзіміра Валер'евіча — намеснікам міністра па падатках і зборах;

Сідаровіча Віктара Іванавіча — дырэктарам Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;

Малашанкі Міхаіла Пятровіча — намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі — дырэктарам Дэпартамента па энергаэфектыўнасці;

Завалея Ігара Уладзіміравіча — членам Гомельскага аблвыканкама;

Ігнатава Паўла Уладзіміравіча — членам Мінскага аблвыканкама;

Стадольніка Валерыя Францавіча — членам Мінскага аблвыканкама.

Аляксандр Лукашэнка даручыў новаму памочніку Прэзідэнта Беларусі — галоўнаму інспектару па Віцебскай вобласці Аляксандру Пазняку сумесна з губернатарам стварыць нармальны рэзерв кадраў, на якія ім у далейшым давядзецца абапірацца ў вобласці.

«Праблем у Віцебскай вобласці дастаткова, і некаторыя з іх маюць хранічны характар, яны не першы год ёсць, пэўныя яшчэ з савецкіх часоў», — лічыць Прэзідэнт. «Што датычыцца кадраў, тут у вас павінна быць уласнае меркаванне. Таму што вы яшчэ і інспектар па Віцебскай вобласці, інспектуеце ўсё і ўся, што знаходзіцца ў рэгіёне, з'яўляецеся вачамі і вушамі Прэзідэнта», — сказаў ён.

Назначаючы Аляксандра Гур'янава паслом у Італіі, Прэзідэнт заявіў: «У будучым годзе Міністэрства замежных спраў павінна займацца амаль толькі знешнеэканамічнай дзейнасцю, а дакладней — знешнім гандлем».

У ходзе прызначэння Віктара Клімава пракурорам Брэсцкай вобласці кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Вы ні ў якім разе не павінны ні пад каго прагінацца. Рэгіён вельмі няпросты, асабліва з улікам таго, што граніца праходзіць. Я вас вельмі прашу ні з кім не канфліктаваць, дапамагаць губернатару: адну справу робіце. Але прынцыповасць — галоўнае».

Кадравыя перастаноўкі адбыліся таксама ў Віцебску — узгоднена назначэнне новага намесніка аблвыканкама і старшыні райвыканкама. Прэзідэнту расказалі, што цяпер у вобласці праводзіцца эксперымент па стварэнні інтэграванага сельгасаб'яднання, у якое ўключаны свінагадоўчыя і птушкакомплексы, а таксама перапрацоўчыя прадпрыемствы. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсё неабходна грунтоўна падлічыць, каб была максімальная эфектыўнасць ад такіх новаўвядзенняў. Ён таксама асаблівую ўвагу надаў пытанням дысцыпліны і парадку: «Без дысцыпліны і парадку нічога не зробіце. Не будзе жалезнага парадку, не будзе толку».

Прызначаючы кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, Прэзідэнт падкрэсліў: «І яшчэ адно пытанне якраз на злобу дня, якое мяне хвалюе: вельмі шмат падначаленых, прыйшоўшы на гэтую пасаду (хоць я вас папярэджваю, што вы на перадавой, твар у твар з людзьмі), пачынаюць паляпшаць свае жыллёвыя ўмовы. Я не супраць, але — за ваш уласны кошт». Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што «вельмі шмат старшынь райвыканкамаў на гэтым пагарэлі».

Ён таксама папярэдзіў: «Калі вы ідзяце на гэтую пасаду, вы павінны ведаць, што, як на шкле, прасвечваецеся з усіх бакоў і людзі вас бачаць. Наступны год будзе вельмі складаным, заўважу, што такога года ў гісторыі нашай краіны не было. Абвалілася Расія, што робіцца ва Украіне (а гэта наш другі рынак), Казахстан прасеў. І нам трэба проста выстаяць. Калі мы будзем працаваць, не рэагуючы на людзей, іх прапановы, заўвагі, не падтрымліваючы іх, а ствараючы сваё матэрыяльнае становішча, то такая ўлада народу не патрэбна».

Прэзідэнт падкрэсліў, што ва ўсіх дакладна вызначаны зоны адказнасці і трэба ў адпаведнасці з гэтым працаваць, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Але інтарэсы людзей — самае галоўнае ў рабоце чыноўнікаў. Людзі павінны мець магчымасць працаваць і зарабляць.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што да прадстаўнікоў улады і ў далейшым будуць выстаўляцца самыя высокія патрабаванні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.