Вы тут

Еўрасаюз прыняў мільён мігрантаў


Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ) апублікавала даныя, з якіх вынікае, што за 2015 год у Еўропу прыбыло больш за мільён мігрантаў.

23-35

Паводле інфармацыі арганізацыі, больш за 800 тысяч чалавек прыбылі на тэрыторыю Старога свету праз Грэцыю і Турцыю — сярод іх 455 000 сірыйцаў і 186 000 афганцаў. У выніку здарэнняў на моры загінулі амаль 3,7 тысячы мігрантаў. У параўнанні з папярэднім годам, колькасць вымушаных перасяленцаў вырасла ў чатыры разы. У асноўным у Еўропу імкнуцца трапіць бежанцы з ахопленых вайной краін — Сірыі, Ірака, Лівіі, Афганістана. Шэраг краін Еўрапейскага саюза, якія раней прымалі мігрантаў, заявілі аб вычарпанні ліміту, у прыватнасці шведскія ўлады паведамілі, што краіна не зможа размясціць яшчэ больш бежанцаў, і параілі ім заставацца ў Германіі, якая прыняла больш за ўсіх мігрантаў. 14 снежня з'явіліся паведамленні, што Берлін вырашыў прыняць меры для змяншэння патоку бежанцаў.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.