Вы тут

Выкананне жаданняў


Падарункі і ласункі, спектаклі і канцэрты, дабрыню і шчырасць дораць дзецям па ўсёй Беларусі прадстаўнікі розных міністэрстваў і грамадскіх аб'яднанняў у межах дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якая ўжо 20-ты раз напаўняе жыццё цудамі, дзівосамі і ўсмешкамі.

23-52

Найбольш стараюцца парадаваць тых, каму дабрыня, падарункі, салодкія пачастункі і шчырыя словы патрэбны больш за іншых, тых, хто па пэўных прычынах застаўся без бацькоўскага клопату. І асабліва радасна, калі дзяцей віншуюць самі дзеці.

Мерапрыемствы дабрачыннай акцыі «Цуд на Каляды», распачатай членамі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі (БРПА) на пачатку снежня, адбываюцца ў самых розных месцах. Гэта спектаклі, тэатралізаваныя шоу, канцэрты і проста наведванні сацыяльных устаноў з падарункамі.

Усяго намаганнямі больш як 632 тысяч піянераў па ўсёй краіне будзе арганізавана больш за 2000 розных мерапрыемстваў. Да добрай справы далучаюцца буйныя магазіны і ўнівермагі, якія за свае ахвяраванні ў знак падзякі атрымаюць ад піянераў рукавічку з эмблемамі арганізацыі.

На днях юныя артысты тэатральнага аддзялення школы №27, члены БРСМ і БРПА, паказалі дзеткам з дамоў сямейнага тыпу і прыёмных сем'яў спектакль «Чароўная ноч», дзе Дзед Мароз трапіў у летнюю казку і шукаў у лесе папараць-кветку. Пасля імпрэзы акцёры сустрэліся са сваімі гледачамі за салодкім сталом, а потым наведалі выстаўку «Зімняя феерыя», створаную з работ вучняў.

— Нашай моладзі цікава ўдзельнічаць у добрых справах не з-за «піяру», а таму, што сваімі добрымі учынкамі яны робяць камусьці лепш. Мы зацікаўлены, каб у спектаклі для дзяцей ігралі дзеці — гэта лепш успрымаецца і запамінаецца, — адзначыла старшыня БРПА Вікторыя МЯНАНАВА.

Ірына СІДАРОК, фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?