Вы тут

Як не спазніцца на свята і... дадому?


25-27 снежня сталічны метрапалітэн будзе працаваць па графіку нядзельнага дня. 31 снежня паязды будуць курсіраваць па раскладзе пятніцы, пасля 22 гадзін і да 4 гадзін раніцы інтэрвал паміж імі складзе 6,5-7 хвілін.

У навагоднюю ноч работу метрапалітэна падоўжаць да 4.15, а станцыі «Няміга», «Фрунзенская» і «Кастрычніцкая» будуць прымаць апошніх пасажыраў некалькі пазней — да 4.25. Ранкам
1 студзеня метрапалітэн пачне працаваць у 5.30. 1-3 студзеня цягнікі будуць курсіраваць у падземцы па графіку нядзельнага дня. Гэты ж графік будзе дзейнічаць і 7-10 студзеня. На выпадак павелічэння пасажырапатоку ў метро будуць напагатове рэзервныя саставы на абедзвюх лініях.

Па інфармацыі дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс», у навагоднюю ноч 1 студзеня з 0 да 5 гадзін будзе арганізавана работа маршрутаў камунальнага пасажырскага транспарту:
18 аўтобусных, 10 тралейбусных і 2 трамвайных. Інтэрвал руху ў гэты час складзе, напрыклад, на аўтобусным маршруце №1 «ДС «Вяснянка — Вакзал» 10 хвілін, №100 «ДС «Славінскага — Аэрапорт «Мінск-1» — 11 хвілін. Чакаць аўтобусы іншых маршрутаў давядзецца пераважна ад 15 да 20 хвілін. З такой жа перыядычнасцю будзе курсіраваць і большасць тралейбусных маршрутаў: №6 «ДС «Лошыца-2 — Вакзал», №29 «ДС «Каліноўскага — пл. Мяснікова» і інш. Два тралейбусныя маршруты — №3 «Возера — Серабранка» і №11 «ДС «Зялёны Луг — пр. Незалежнасці» развязуць пасажыраў з інтэрвалам у 10 хвілін.

Сяргей РАСОЛЬКА.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.