Вы тут

Ты ў сеціве? Гавары і слухай!


Пляцоўкай для абмеркавання галоўных трэндаў інтэрнэт-прасторы ў Беларусі стала мерапрыемства пад назвай «І_акаDEмія[A]: інтэрнэт-тэхналогіі», якое праводзілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце. На форум з'ехаліся блогеры, вэб-журналісты, адміністратары сайтаў БРСМ з усіх куткоў краіны, якія праявілі сябе падчас Года моладзі.

23-59

— Сёння мы ўпершыню сабралі нашых хлопцаў і дзяўчат, якія займаюцца ІT, — распавяла старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі БРСМ, каардынатар работы арганізацыі ў інтэрнэце Алеся ВІННІК. — Гэта тыя, хто рэалізуе самыя розныя інтэрнэт-праекты, стварае цікавыя праграмы ў сферы інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, тыя, хто зарэкамендаваў сябе як вядомы блогер, або тыя, хто ўмее прасоўваць суполкі ў сацыяльных сетках. І — самае галоўнае — усе яны гатовы дзяліцца досведам з паплечнікамі.

— Зараз інтэрнэт з'яўляецца адным з асноўных сродкаў камунікацыі, і асабліва актыўна ім карыстаецца моладзь, — падзяліўся меркаваннем дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксей ДЗЕРБІН, які прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця форуму. — Менавіта таму сённяшняе мерапрыемства актуальнае, як ніколі: моладзі важна быць пачутай, важна мець магчымасць кантактаваць. Яе даюць шматлікія сацыяльныя сеткі і іншыя рэсурсы — там можна выказаць сваё меркаванне, прапанаваць канкрэтныя рашэнні. Зусім нядаўна мы завяршылі праект «Разумныя сеткі», які якраз быў скіраваны на працу з маладымі аналітыкамі, прыцягненне іх да выпрацоўкі дзяржаўных рашэнняў, развіцця аналітычнай супольнасці. Таму мы актыўна рухаемся ў гэтым кірунку.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ. lyskavets@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.