Вы тут

Прыярытэты сацыяльнай дзяржавы


Намеснiк прэм'ер-мiнiстра Наталля Качанава правяла ў Гродне сустрэчу з калектывам СТАА «Контэ СПА» 210913-06

Як паведамляе карэспандэнт БЕЛТА, на сустрэчы з калектывам прадпрыемства Наталля Качанава адказала на пытаннi супрацоўнiкаў, большасць з якiх — жанчыны. Iх хвалявала падтрымка шматдзетных сем'яў, медыцынскае абслугоўванне, школьнае выхаванне, жыллёвыя пытаннi. Паводле слоў намеснiка прэм'ер-мiнiстра, у Беларусi не спыняе сваё дзеянне нi адна сацыяльная праграма.

У наступным годзе i ў наступнай пяцiгодцы Беларусь прадоўжыць развiвацца як сацыяльная дзяржава, прыярытэтам якой застаецца клопат аб людзях, падкрэслiла Наталля Качанава. Усе дзяржпраграмы сацыяльнай накiраванасцi, якiя завяршаюцца ў бягучым годзе, застаюцца i будуць дзейнiчаць далей, нягледзячы на эканамiчна няпросты час. Канцэпцыi дзяржпраграм на 2016—2020 гады прапрацаваны ў крыху змененым выглядзе, аднак аб кардынальных зменах размова не iдзе, растлумачыла вiцэ-прэм'ер. Наталля Качанава падкрэслiла, што папярэднiя праграмы паказалi сваю эфектыўнасць. Напрыклад, мерапрыемствы па дэмаграфiчнай бяспецы прывялi да павелiчэння колькасцi насельнiцтва Беларусi больш як на 13 тыс. чалавек (на 1 кастрычнiка), на гэту дату ў Беларусi пражывалi 9 млн 494,2 тыс. чалавек. Важна, каб сцiскалiся iснуючыя дэмаграфiчныя нажнiцы, падкрэслiла вiцэ-прэм'ер, для чаго i ў далейшым прадоўжаць аказваць падтрымку сем'ям, будуць стымуляваць нараджальнасць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».