Вы тут

Пачыналі добрую справу…


А ў рэальнасці, як паведамляе Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, з абароту РСКУП «Ваўкавыскае» вывелі, папросту замарозілі грашовыя сродкі ў суме каля 160 тысяч еўра. Ды яшчэ прадпрыемства заплаціла каля 30 тысяч еўра за карыстанне банкаўскім крэдытам.

Гэта здарылася з той прычыны, што ўжо прайшло 7 гадоў, як набылі ў нямецкай кампаніі і прынялі ў склад асноўных сродкаў устаноўку для экстрагавання і прыгатавання алею, хаця яе па сёння фактычна не запусцілі ў работу. Спробы рабіліся, але безвынікова, а толькі з дадатковымі затратамі. Прычым, з моманту пакупкі абсталявання кіраўніцтва прадпрыемства змянялася ўжо 5 разоў, і сённяшні дырэктар не можа патлумачыць, чаму праект правалены. На ўстаноўцы планавалі вырабляць 790 тон рапсавага алею ў год. Пры гэтым чысты даход праекта за 4 гады павінен быў скласці 871 мільён рублёў і чысты прыбытак — 643 мільёны рублёў. Аднак пакуль толькі страты...

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.