Вы тут

Сканер бачыць усё


У аўтадарожным пункце пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы распачаў працу новы інспекцыйна-аглядны комплекс «Рапіскан».

Ён значна паляпшае якасць мытнага кантролю грузавікоў і пры гэтым іх агляд у параўнанні з ранейшай сістэмай патрабуе значна менш часу. Сканаванне аўтамабіля і грузаў займае адну хвіліну, а ўвесь кантрольны працэс — не больш за дзесяць. За змену комплекс без ускрыцця і разгрузкі машыны, дэмантажу яе элементаў (супрацоўнік мытні ўсё бачыць на маніторы камп’ютара) здольны абслужыць 120 адзінак тэхнікі.

У гэты праект інвеставана каля 2,4 мільёна еўра сродкаў Еўрасаюза па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча — Беларусь — Украіна» і больш за 20 мільярдаў рублёў з рэспубліканскага бюджэту.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.