Вы тут

На лыжах у Англію, на аўтамабілі — у Афрыку


Дзеці з парушэннямі слыху падарожнічалі і спявалі праз жэсты.

Канцэрт з жэставых песень, танцаў, пантамімы і іншых нумароў, святочныя прычоскі ў салоне прыгажосці «У Снягуркі», прыгожыя часовыя тату ад салона «Снежная каралева», выстаўка ёлак з бісеру, паперы, лямпачак, нітак і тканіны… Такімі цікавымі мерапрыемствамі ў спецыяльнай школе-інтэрнаце №13 г. Мінска для дзяцей з парушэннямі слыху сустракалі міністра адукацыі Беларусі Міхаіла Жураўкова і іншых гасцей, якія наведалі ўстанову ў межах акцыі «Нашы дзеці».

У святочным канцэрце, падрыхтаваным выхаванцамі школы, змаглі паўдзельнічаць і гледачы. Пад кіраўніцтвам Дзеда Мароза і Снягуркі паміж выступленнямі юных талентаў усе прысутныя дружна адпраўляліся ў падарожжа па свеце. Уставалі з месцаў і на мігі паказвалі, як на лыжах рухаюцца ў Англію, пасля на аўтамабілі накіроўваюцца ў Афрыку, на цягніку едуць у Лацінскую Амерыку…

119 выхаванцаў школы — гэта ў асноўным дзеці са звычайных сем’яў. Больш за палову навучэнцаў бінаўральна пратэзаваныя — успрымаюць гукі пры дапамозе сучасных лічбавых слухавых апаратаў.

— Настаўнікі займаюцца з дзецьмі ў групах, парах і індывідуальна. Для працы карыстаюцца рознымі сродкамі, у тым ліку і ўласнымі праграмнымі прадуктамі, распрацаванымі педагогамі школы. У 2011 годзе ў школе пачаўся эксперымент па вывучэнні дзецьмі з парушэннямі слыху беларускай мовы — цяпер гэта адзін з асноўных прадметаў у школьнай праграме, — расказала Галіна ГУРБО, дырэктар спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната.

Міхаіл Жураўкоў падарыў школьнікам спецыяльныя развіваючыя гульні, якія дапамогуць ім лепш асвойваць розныя прадметы. Ён высока ацаніў працу педагогаў і дасягненні навучэнцаў:

— Гэтая школа — прыклад не толькі для Беларусі, але і для іншых краін. Тут ёсць унікальнае абсталяванне, якое дапамагае навучэнцам не проста прыстасавацца да жыцця, а стаць паўнавартасным удзельнікам сацыяльнага жыццёвага працэсу.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.