Вы тут

Святочныя мерапрыемствы ахопяць больш за 4 тысячы пляцовак па Беларусі


У навагоднюю ноч святочныя мерапрыемствы ахопяць больш чым 4,5 тысячы пляцовак па ўсёй тэрыторыі Беларусі. У сувязі з гэтым супрацоўнікі міліцыі ўзмоцняць меры бяспекі.

— У месцах правядзення навагодніх і калядных свят арганізуюць прапускны рэжым, — кажа начальнік арганізацыйна-аналітычнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі Ігар Гатальскі. — Наведвальнікаў і іх рэчы будуць аглядаць. У тым ліку з дапамогай тэхнічных, спецыяльных сродкаў.

Падчас правядзення масавых святкаванняў забараняецца мець пры сабе халодную, агнястрэльную, газавую зброю, узрыўчатку, муляжы і імітатары. Забаронена ўдзельнічаць у мерапрыемствах у стане алкагольнага ап’янення.

— Калі грамадзяне парушаюць грамадскі парадак і ўстаноўленыя законам патрабаванні, міліцыянеры маюць права патрабаваць ад іх пакінуць святочную пляцоўку, — заўважае Ігар Гатальскі. — Паколькі падобныя меры скіраваны выключна на забеспячэнне парадку, варта з разуменнем ставіцца да падобных дзеянняў міліцыі.

Што тычыцца працы ДАІ, у святочныя дні будзе ўзмоцнены нагляд за дарогамі, але абмяжоўваць рух, акрамя месцаў, дзе ладзяць масавыя мерапрыемствы, не плануюць.

— Аналіз дарожна-транспартных умоў сведчыць, што ў навагодні перыяд у краіне значна павялічваецца колькасць правапарушэнняў, звязаных з кіраваннем аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення, — кажа Ігар Гатальскі. — Вадзіцеляў не спыняе ні вялікі штраф, ні магчымасць застацца без правоў і нават аўтамабіля. Каб пазбегнуць падобных сітуацый, мы настойліва рэкамендуем устрымацца ад упраўлення аўто не менш, чым на суткі, пасля ўжывання спіртнога. І нават у невялічкай колькасці. У сваю чаргу супрацоўнікі міліцыі сарыентаваны на максімальна ветлівае і ўважлівае стаўленне да людзей, аказанне пры неабходнасці дапамогі, каб зрабіць адпачынак для нашых суайчыннікаў і гасцей краіны камфортным і бяспечным.

Тарас ШЧЫРЫ

taras@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.