Вы тут

Усё пра год малпы


У гараскопе на 2016 год ёсць нешта такое, што абяцае зрабіць год незабыўным і яркім. Зоркі падказваюць, што гэта будзе год нечаканых паваротаў і сюрпрызаў, узлётаў і падзенняў. Згодна з кітайскай традыцыяй, ён пройдзе пад знакам Чырвонай Малпы, ну а галоўнымі рысамі гараскопа ў гэты раз стануць актыўнасць, рэўнасць, выкрутлівасць і рызыка. Менавіта гэтыя якасці і будуць вызначаць кірунак галоўных падзей.


Іншымі словамі, надыходзячы 2016 год будзе годам павышанай актыўнасці і энергічнасці, што само па сабе вельмі спрыяльна, калі б не адзін важны нюанс — вельмі лёгка можна захапіцца, не разлічыць свае сілы і, як вынік, наламаць дроў. Гэта датычыцца ўсіх сфер, пачынаючы ад асабістага жыцця і заканчваючы фінансамі.

Увесь год зоркі будуць правакаваць празмернасць ва ўсім — у любові, у працы, у тратах, у набыцці. У многіх людзей пры гэтым часта будзе ўзнікаць ілжывае адчуванне ўсемагутнасці, якое правакуе на непрадуманыя крокі. У гэтым сэнсе нават у простых справах колькасць памылковых рашэнняў можа рэзка ўзрасці, ну а з улікам павышанай энергічнасці года відавочна, што цана такіх памылак можа аказацца даволі высокай.

Зрэшты, ёсць людзі, якія пры любым раскладзе ўвесь год будуць заставацца на кані. Гаворка ідзе пра тых, хто валодае пачуццём меры і ўмее кіраваць сваімі эмоцыямі. Менавіта для іх зоркі адкрываюць шырокія перспектывы ў любой сферы жыцця — і ў творчасці, і ў кар’еры, і ў зносінах, і ў каханні. Дастаткова проста не губляць галаву, каб шчодрая Малпа запісала вас у свае любімчыкі, абсыпаўшы ўсімі магчымымі выгодамі і падарункамі.

Яшчэ адна адметная рыса 2016 года — гэта рэўнасць ва ўсіх яе праявах, няхай гэта будзе рэўнасць да каханага чалавека, саперніцтва з калегамі ці зайздрасць да чужых дасягненняў. Усё гэта можа атручваць жыццё на працягу ўсяго года. Зрэшты, у рэўнасці ёсць і пазітыўны бок: замест таго, каб бессэнсоўна мучыцца ад яе уколаў, паспрабуйце выкарыстоўваць гэтае пачуццё як стымул для ўласнага развіцця.

Але самае галоўнае ў 2016 годзе — не забываць, што тры галоўныя якасці (пачуццё меры, цвярозая галава і ўменне трымаць сябе ў руках) дапамогуць вам адкрыць любыя дзверы. І тады зоркі нададуць сіл і энергіі для ажыццяўлення любых вашых планаў.

АВЕН. Усё будзе складвацца станоўча, аднак давядзецца сутыкнуцца і з некаторымі перашкодамі ў рэалізацыі сваіх задум. Год будзе багаты на любоўныя і рамантычныя прыгоды, а таксама фінансавыя поспехі. У пачатку года Авены сутыкнуцца з хатнімі клопатамі. Вясной вы зможаце наладзіць адносіны з другой палавінкай. Для адзінокіх прадстаўнікоў знака гэты час абяцае рамантычныя сустрэчы з чалавекам, пра якога вы так доўга марылі. У пачатку лета Авенаў ахопіць жаданне ствараць нешта новае, і вы смела можаце прымацца за рамонт жылля ці акультурванне дачнага ўчастка. Можна спрабаваць рэалізаваць сябе як творчую асобу. У канцы лета адмоўцеся ад значных фінансавых выдаткаў. Восенню давядзецца звярнуць увагу на сваё здароўе і знешні выгляд, надаць больш увагі хатнім справам. Праявіце пазітыўны настрой і напорыстасць — гэта дазволіць вам дамагчыся поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Вялікія надзеі і чаканні абяцае гараскоп у 2016 годзе на снежань, і толькі ваша настойлівасць пакажа, ці зможаце вы ўвасобіць усё задуманае ў жыццё.

ЦЯЛЕЦ. У 2016-м можна будзе смела і ўпэўнена рухацца наперад. Перш за ўсё давядзецца ўмацоўваць тылы. У лютым і сакавіку варта актыўна заняцца працай. У гэтым годзе ў вас ёсць вялікія шанцы падняцца па кар’ернай лесвіцы, а дабрабыт пачне расці. Давядзецца шмат падарожнічаць; магчыма, гэта будзе звязана з камандзіроўкамі. Для адзінокіх вясна адзначыцца пераменамі ў асабістым жыцці. І на фронце любоўным, і ў бізнесе вас чакае гармонія аж да мая. Але ў гэты перыяд не купляйце нічога вельмі дарагога, а таксама не пазычайце, бо грошы да вас могуць не вярнуцца. Пачатак лета пройдзе пад знакам клопату пра дзяцей. Для некаторых будзе навіной, што вас чакае папаўненне ў сям’і. Слухайце ўнутраны голас у жніўні, бо давядзецца прымаць шмат сур’ёзных рашэнняў. Увосень варта больш увагі надаць блізкім. Дапамагайце ім у іх праблемах — гэта вельмі цэняць і чакаюць ад вас. У снежні адчуеце небывалую гармонію і разуменне, знаходзячыся ў акружэнні блізкіх людзей.

БЛІЗНЯТЫ. Вы заўсёды шукаеце баланс паміж супярэчлівымі рэчамі. Часта такая тактыка дазваляе дасягнуць поспеху, аднак 2016-ты настойліва рэкамендуе змяніць стыль жыцця. Будзьце больш упэўненымі ў сабе, вызначайце мэты і імкніцеся да іх. Люты можа пачацца з некаторых непрыемнасцяў, што паспрабуюць выбіць вас з каляіны. Аднак не варта рэагаваць на ўвесь негатыў, трэба проста якасна выконваць сваю працу далей, і ўсё пройдзе само сабой, а вы нават зможаце атрымаць з усяго гэтага выгаду. Вясной вас чакае прыход рамантыкі ў будзённае жыццё. Як мяркуецца, вы сустрэнеце свой лёс ужо ў канцы сакавіка ці ў пачатку красавіка. Пры гэтым гараскоп папярэджвае, што ваш недавер да партнёра можа ўсё сапсаваць. У другой палове лета добра будзе адпачыць. У гэты перыяд у вас намячаецца ўсплёск любоўных прыгод. Рамантыка пяройдзе з лета ў восень. Але тут яе паступова пачне выцясняць праца. У гэты перыяд начальства заўважыць стараннасць і талент, які вы праяўляеце. Вас чакае прыемны фінансавы сюрпрыз. Цяпер вы зможаце здзейсніць набытак, пра які марылі на працягу доўгага часу. Канец восені і зіма 2016-га прынясуць Блізнятам поспех у бізнесе — вы будзеце купацца ў апладысментах і кампліментах. А калі вы чалавек творчы — у гэты перыяд зможаце стварыць выдатны шэдэўр.

РАК. Часам варта трохі адысці назад, таму што рухацца напралом не з’яўляецца выйсцем. Аднак 2016-ты хоча, каб вы стаялі на сваім і праяўлялі цвёрдасць. Усё, што трэба, — дакладна ведаць, чаго вы хочаце, і прытрымлівацца гэтага беспярэчна. Варта пачынаць новае жыццё. Перамены пачнуцца з самага пачатку года. Адразу ж стане ясна, хто з вашага кола зносін для вас з’яўляецца сябрам, а хто — не. У лютым давядзецца ўспомніць пра ўсе абавязкі і справы, што не былі выкананы раней. Вынік ад сваёй дзейнасці атрымаеце ўжо ў сакавіку. Вядома, нагрузка будзе значная, але ўсе фінансавыя справы пойдуць угору і ў кішэні з’явяцца лішнія грошы. Май падорыць шмат рамантыкі. Але гэта можа быць і не каханне. Магчыма, вы зможаце адправіцца ў падарожжа або праявіць сябе як творчая асоба. Некаторым стане відавочна, што няма нічога лепшага, чым час, праведзены з дзецьмі. Вядома, і без любоўных прыгод не абыдзецца. Чэрвень пройдзе пад знакам хатняга ачага. Ліпень хоча, каб вы марылі. У гэты перыяд выразна сфармуляваная мара абавязкова збудзецца, але прадумайце ўсё да дробязяў. У жніўні давядзецца папрацаваць. У пачатку восені вы зможаце крыху адпачыць. Лістапад прынясе шмат цікавых і вельмі прыемных навін. Снежань прысвяціце дому, блізкім, зносінам, і ў вашым жыцці з’явіцца доўгачаканая гармонія.

ЛЕЎ. У вас шмат вопыту па частцы зрабіць ўражанне на навакольных, аднак 2016-ты можа павярнуць ўсё так, што давядзецца станавіцца тым чалавекам, якога ў вас бачаць іншыя. Трэба стаць больш адкрытым, сумленным і шчырым для навакольных. Так будзе нашмат прасцей жыць. У пачатку года спатрэбяцца рашучыя дзеянні, бо з’явіцца некалькі вельмі цікавых задач. Яны будуць тычыцца вашай прафесійнай дзейнасці, а некаторым прадстаўнікам знака трэба будзе адкрыта пагаварыць са сваімі любымі. У пачатку вясны вас чакае некалькі складаных пытанняў, але не варта ісці напралом. Адпусціце гэтую праблему, і яна вырашыцца сама сабой. У красавіку Львоў чакае некалькі авантурных ідэй. Калі вы прыслухаецеся да сваёй інтуіцыі, то атрымаеце вялікую выгаду. Хоць рызыка з’яўляецца справай добраахвотнай. Улетку — бура рамантыкі, кахання і запалу. У пачатку восені можна чакаць павышэння ў кар’еры ці прыбытку да зарплаты. Але расходаваць заробленыя грошы лепш за ўсё са сваёй сям’ёй — гэта прынясе шмат прыемных і запамінальных момантаў. У лістападзе справы пачнуць адбіраць вялікую частку часу і бываць дома зможаце рэдка. Нават калі будзе вельмі цяжка, не адчайвайцеся і не кідайце нічога на палове шляху. У снежні можна будзе дазволіць сабе адпачыць і атрымаць асалоду ад зносін з сям’ёй.

ДЗЕВА. Вас можна параўнаць з ракетай, якая пасля доўгіх падарожжаў усё ж дабралася да зорак. Аднак яна не ўсведамляе, што ёй рабіць далей. Год Малпы дапаможа разабрацца і дасягнуць усяго, чаго вы хочаце. У студзені атрымаецца вярнуцца да таго, што, як вы лічылі, ўжо пайшло назаўжды. У канцы зімы — пачатку вясны ваша асабістае жыццё возьме верх над астатнімі сферамі. У маі варта быць вельмі дыпламатычнымі. У гэтым месяцы вас чакае мноства паездак, падарожжаў, але магчымыя канфлікты і неразуменне з боку блізкіх. Чэрвень патрабуе расплаціцца па старых даўгах. У 2016 годзе Дзевы ў прынцыпе не павінны забывацца пра тыя абяцанні, якія давалі раней. Пазбавіўшыся ад гэтага грузу, можна будзе нармальна рухацца далей і строіць планы на будучыню. У сярэдзіне лета вашы пачуцці здабудуць новае жыццё. Для адзінокіх вялікі шанц сустрэць другую палавіну і застацца з ёй на ўсё жыццё. Пасля эмацыйных падзей чэрвеня і ліпеня вас чакае спакойны жнівень. Увосень на працы адбудуцца перамены, якія запатрабуюць ініцыятыўнасці, умення шмат і ўважліва працаваць, а таксама адстойваць свае ідэі перад начальствам, хаця б у межах разумнага. У снежні астролагі абяцаюць мноства перспектыў і новых магчымасцяў, якія адкрываюцца перад вамі. Не спыняйцеся і актыўна дзейнічайце! Лёс да вас добразычлівы.

ШАЛІ. У першыя ж дні 2016-га вы адмовіцеся ад тых рэчаў, якія не прыносяць ніякай карысці. У гэты перыяд адпачывайце і збірайце сілы для новых здзяйсненняў. Некаторыя зрухі ў дзелавым жыцці намячаюцца ў сакавіку. Красавік дапаможа разабрацца ў адносінах з партнёрам. Гэты час спрыяльны для прызнанняў у каханні, не бойцеся рамантыкі — яна акажацца як ніколі да месца. Май запатрабуе падвоенай энергіі ў працы. У пачатку чэрвеня варта чакаць прапанову цікавай працы, якая звязана з інфармацыяй, камп’ютарнай тэхнікай ці рэкламай. Гараскоп абяцае ў сярэдзіне лета ўдачу і толькі добрыя навіны. У жніўні лепш спыніцца і трохі падумаць пра планы на будучыню. Магчыма знаёмства з прадстаўніком супрацьлеглага полу, які надоўга ўвойдзе ў ваша жыццё. У першай палове верасня надыдзе час для тых, чыё імкненне да высокіх вынікаў прымушае іх рухацца далей. У кастрычніку з’явіцца магчымасць памяняць усё тое, што доўгі час выклікае толькі раздражненне. Сярэдзіна восені адзначыцца тым, што ваша прысутнасць стане проста неабходнай дома. У пачатку зімы Лёс пакажа знакамі, куды варта рухацца.

СКАРПІЁН. У пачатку года гараскоп абяцае прыліў сіл, які вы захочаце адразу ж патраціць на ўвасабленне сваіх задумаў. Нават калі вашы планы ідуць насуперак звыкламу жыццю — не варта спыняцца. Гэтыя дзеянні дапамогуць усё памяняць у лепшы бок. У лютым лепей адразу ж пачаць раздачу ўсіх назапашаных даўгоў; час вырашыць справы, якія назбіраліся на працоўным месцы. У гэты перыяд вы можаце закахацца, але не варта строіць планы — раман будзе хуткаплынным. Увесну Скарпіёнаў захопіць калейдаскоп цікавых рэчаў: праекты і ідэі, якія дазволяць зрабіць кар’еру і наладзіць сваё фінансавае становішча; шмат рамантыкі; усе пытанні, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю, вырашацца на вашу карысць. У пачатку лета ёсць шанцы, што вашы даўнія мары пачнуць спраўджвацца. Астатняя частка лета пройдзе пад знакам працы, пры гэтым вы добра заробіце. Да верасня варта зменшыць абароты. У гэты перыяд будзе добрай ідэяй узяць адпачынак. Беражыце фінансы, бо менавіта ў гэты час вас могуць падмануць нядобразычліўцы. У лістападзе з’явіцца магчымасць дапамагчы блізкім. Такі падыход закладзе моцны падмурак пазітыву на наступны 2017 год. Вы зможаце бесперашкодна ўвасабляць у жыццё ўсе свае планы і задумы.

СТРАЛЕЦ. У студзені будзе шмат зносін з блізкімі людзьмі. Не варта пазбягаць іх. Люты дасць новыя гарызонты, пра якія вы так даўно марылі. Не варта занадта напружвацца ў сакавіку, бо гэта можа прывесці да праблем са здароўем. У гэты перыяд будзе нядрэнна прайсці медыцынскае абследаванне і заняцца прафілактыкай захворванняў. У красавіку ў вас магчымыя рамантычныя прыгоды, флірт, новыя знаёмствы, а таксама аднаўленне старых адносін. Май вельмі спрыяльны для таго, каб падумаць пра планы на будучыню. У чэрвені лепш за ўсё будзе пачаць разбірацца з усімі сваімі справамі і расплаціцца з усімі пазыкамі. Шанцаванне будзе спадарожнічаць Стральцам у 2016 годзе ва ўсім. Праца, пра якую марылі, можа сама прыйсці да вас у рукі, тут галоўнае — пачаць дзейнічаць. У любоўных справах вас таксама чакае поспех. Свабодныя здабудуць сваё шчасце — часцей глядзіце па баках. Увосень прачнуцца схаваныя таленты, і вы пачняце працаваць з удзесяцяронай сілай. Калі не спыняцеся да зімы, то ўжо ў снежні фінансавыя справы рэзка пойдуць угору.

КАЗЯРОГ. 2016-ты запатрабуе ад вас быць сканцэнтраванымі, бо трэба будзе вырашыць мноства цікавых, але складаных задач. Але не адчайвайцеся: вы атрымаеце бясцэнны вопыт. У студзені можна будзе крыху забыцца пра справы і аддацца зносінам з сябрамі. Падрыхтуйцеся да таго, што ў вашым звыклым калектыве адбудуцца змены. У жыццё можа вярнуцца мінулае, але гэта пойдзе толькі на карысць. Другі месяц зімы заклікае разабрацца са справамі на працы, аддаць крэдыты, папрасіць прабачэння ў тых, каго вы маглі пакрыўдзіць. Вясной — шанцаванне ва ўсіх справах. Усё, што спатрэбіцца ад прадстаўнікоў знака, — гэта шчырасць у сваіх учынках. Фінансавы стан дазволіць зрабіць доўгачаканую пакупку. Улетку трэба будзе добра папрацаваць, але пры гэтым не забывайце пра адпачынак. Жнівень прынясе перамены ў асабістым жыцці. Верасень можа падкінуць задачы ў галіне рамонту жылля або набыцця новай бытавой тэхнікі. Канец восені — пачатак зімы будуць спакойнымі і гарманічнымі.

ВАДАЛЕЙ. 2016 год будзе спрыяць таму, што вашы таленты стануць вельмі запатрабаваныя. Вашы дзеянні гарантуюць поспех. У студзені будзе шанц ажывіць адносіны з тым, з кім адбылося раставанне. У лютым давядзецца папрацаваць і стварыць сабе моцны падмурак для новых праектаў. У гэтым месяцы не рэкамендуецца пачынаць новыя любоўныя прыгоды. А вось ужо ў сакавіку гараскоп абяцае шмат цікавых момантаў, якія будуць звязаны з асабістым жыццём. Гэты перыяд стане для вас лёсавызначальным. Красавік будзе вельмі багаты на розныя знакі Лёсу. Ні ў якім разе не ігнаруйце іх! У маі лепш больш часу праводзіць з блізкімі. У другой палове лета займіцеся домам: зрабіце рамонт, купіце новую бытавую тэхніку. Не пазычайце ні ў кога грошай! Пачатак восені адзначыцца вялікай колькасцю спраў на працы. Смела ўключайцеся і праяўляйце ініцыятыву. Лістапад прысвяціце сям’і. Размаўляйце, дзяліцеся сваімі думкамі з любімымі. Вашы адносіны ад гэтага стануць толькі мацнейшымі. Ужо ў снежні вы адчуеце вынік ад гэтага, і ў ваш дом увойдуць гармонія і каханне.

РЫБЫ. Вам выпадзе шанц крута памяняць жыццё. Аднак варта быць уважлівымі да навакольнага свету і яго абставін, каб не ўпусціць свае магчымасці. Гэтай зімой вам трэба будзе абдумаць усе свае справы і памылкі, зробленыя ў мінулым. Вясна прынясе знаёмства з новымі людзьмі, што ўвойдуць у ваша жыццё. Старыя і правераныя сябры могуць паказаць сябе з нечаканага, а часам адкрыта негатыўнага боку. Час абяцае адзінокім Рыбам сустрэчу з сваёй палавінкай. А для сямейных прадстаўнікоў знака гэты перыяд стане магчымасцю ўмацаваць і вывесці на новы ўзровень свае адносіны. У пачатку лета ўсе мары і планы могуць увасобіцца ў жыццё, галоўнае — не адступаць. Пачатак восені адзначыцца запускам новых праектаў і хваляй цікавай працы. Але пры гэтым не забывайце пра тое, што дома вас чакаюць любімыя і блізкія людзі. Працягвайце працаваць, і ў снежні ўжо будзе вялікі багаж паспяхова выкананых спраў. Аднак трэба думаць пра будучыню, плануючы новыя здзяйсненні.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.