Вы тут

У добрай кампаніі


Эфір «Беларусь 1» будзе багатым на сюрпрызы: эксклюзіўныя прамыя трансляцыі, гучныя кінапрэм’еры, паказы любімых фільмаў, віншаванні ад вядучых канала…


Прыемным бонусам для гледачоў стануць спецыяльныя святочныя выпускі кулінарных праектаў на «Беларусь 1», у якіх вядучыя падзеляцца любімымі рэцэптамі да навагодняга стала. Так, 2 і 3 студзеня (10.15) у святочных выпусках праекта «50 рэцэптаў першага» гледачам будзе прадстаўлена наступнае меню: грудка гусака з ягадным соусам і баклажаннай ікрой, «Панна Кота» з кававым і ягадным соусамі, курыныя ножкі са шпінатам і шашлык з гародніны, селядзец «пад шубай» у новым выкананні.

Добры настрой галоўны тэлеканал краіны традыцыйна будзе падтрымліваць тэматычным кінапаказам. 31 снежня ў эфіры выйдзе меладрама «Гісторыя кахання, або Навагодні розыгрыш», а потым эстафету падхопяць фільмы «За два кіламетры ад Новага года», «Ёлкі», «Кухня ў Парыжы». Не дадуць засумаваць камедыя «Горка!», меладрама «Памылкі кахання» і фільм «Навагодняя жонка». Прыемным сюрпрызам для тэлеаўдыторыі стануць паказы спецыяльных святочных ролікаў з удзелам супрацоўнікаў тэлеканала.

На гэтым тэлевізійныя падарункі не скончацца. Новы год на «Беларусь 1» парадуе новымі арыгінальнымі праектамі ад Агенцтва тэлевізійных навін, парад якіх пачнецца ў канцы студзеня. У прыватнасці, у эфір выйдзе 4-ы сезон праекта «Лёс гігантаў», дзесяць серый якога будуць прысвечаны прадметам побыту, без якіх нельга было ўявіць наша жыццё на працягу многіх дзесяцігоддзяў, але якія сталі «ахвярамі» прагрэсу і адышлі ў нябыт…

Сюрпрызам стане і новае афармленне любімых праграм, сярод якіх «Галоўны эфір», «Клуб рэдактараў», «Буйным планам», «Форум», «Беларуская часінка», «Добрай раніцы, Беларусь!». Зменяцца не толькі дэкарацыі, але і напаўненне праграм. Акрамя гэтага, у планах АТН запуск новых праектаў. Таму атрымліваць падарункі гледачы «Беларусь 1» будуць і пасля Новага года — сачыце за эфірам і адзначайце навагоднія святы разам з галоўным каналам краіны!

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.